19 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дзявяты раз за год падаражэе бензін

7
У Беларусі дзявяты раз за год падаражэе бензін

Кошты на паліва вырастуць ужо з заўтрашняга дня.

З 21 красавіка ў Беларусі зноў змяняюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі tut.by у прэс-службе «Белнафтахіма».

Ва ўстанове апавялі, што раздробныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 21 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1 рубель 52 капейкі, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 63 капейкі, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 84 капейкі, ДТ – 1 рубель 63 капейкі.

– На стан 19 красавіка з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 19,4%, а раздробныя кошты на маторнае паліва – у сярэднім на 5,2%, што не кампенсавала росту выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны, – праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Гэта дзявятае змяненне коштаў на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз кошт на паліва змяніўся 14 красавіка: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

У 2018 годзе кошты на паліва мяняліся 27 разоў (у асноўным павялічваліся на капейку. – заўв.), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ у набыцці вуглевадароднай сыравіны».

Як у інтэрв'ю сайту Charter97.org раней заяўляў эканаміст Леў Марголін, бензін у Беларусі падаражэе як мінімум на траціну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках