2 траўня 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Польшчы ўшанавалі памяць герояў паўстання ў Варшаўскім гета

У сталіцы Польшчы ўшанавалі памяць герояў паўстання ў Варшаўскім гета

Галоўныя мерапрыемствы прайшлі ля помніка Героям Варшаўскага гета.

У сталіцы Польшчы ўшанавалі памяць герояў Паўстання ў Варшаўскім гета. Галоўныя мерапрыемствы з нагоды 76-й гадавіны паўстання супраць нямецкай акупацыйнай улады прайшлі ля Помніка Героям Варшаўскага гета, паведамляе «Радыё Польшча».

Апоўдні ў сталіцы завылі сірэны. Прадстаўнікі дзяржаўных і мясцовых уладаў, а таксама габрэйскіх арганізацыяў усклалі кветкі да помніка Героям Варшаўскага гета.

Самі варшавяне казалі, што ў гэты дзень іх не магло тут не быць:

«Я прыходжу сюды кожны год. Па-першае, таму што я габрэйка, а па-другое, шанаваць памяць герояў – проста неабходна. Мне гэта вельмі блізка, я не ўяўляю сабе 19 красавіка без маёй прысутнасці ў гэтым месцы».

«Польская культура без культуры габрэйскай – не больш чым непаразуменне. Тое, што тады адбывалася, па-іншаму як трагедыяй назваць нельга».

Нагадаем, паўстанне ў Варшаўскім гета стала першым гарадскім узброеным выступам супраць немцаў у акупаванай Еўропе. У баях і падчас пакаранняў смерцю загінула вялікая частка паўстанцаў, а рэшта яго насельніцтва была высланая ў канцэнтрацыйныя лагеры.

Ужо традыцыйна ў гадавіну паўстання ў польскай сталіцы і іншых буйных гарадах валанцёры масава раздавалі папяровыя жоўтыя нарцысы – сімвал паўстання ў Варшаўскім гета.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках