26 красавiка 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кабуле невядомыя напалі на ўрадавы квартал

У Кабуле невядомыя напалі на ўрадавы квартал
ФОТА: REUTERS

У Міністэрстве сувязі адбываецца перастрэлка.

У сталіцы Афганістана Кабуле ў суботу, 20 красавіка, невядомыя атакавалі ўрадавы квартал. Асноўныя сутыкненні адбываюцца каля галоўнай паштовай установы, якая знаходзіцца ўнутры будынка міністэрства камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій. Паводле словаў прадстаўніка афганскага МУС, прынамсі два атакавалыя былі забітыя. З будынка міністэрства падымаюцца клубы дыму. Міністэрства было ачэпленае падраздзяленнямі афганскай арміі, паведамляе dw.com.

Напад адбыўся пасля таго, як у пятніцу ў сталіцы Катара Дохі былі сарваныя перамовы паміж прадстаўнікамі ўладаў Афганістана і радыкальнага руху "Талібан", якія павінны былі пачацца ў суботу. Прычынай "адтэрміноўкі" перамоваў стаў склад афганскай дэлегацыі, да якога былі пытанні як ва ўладаў Катара, так і ў талібаў.

У 2018 годзе ў Афганістане, паводле звестак ААН, у выніку нападаў баевікоў, а таксама ў выніку баявых дзеянняў загінула беспрэцэдэнтна шмат мірных жыхароў – 3804 чалавекі, з іх 927 – дзеці. Яшчэ 7189 чалавек былі параненыя. У параўнанні з 2017 годам колькасць мірных ахвяраў вырасла на 11 адсоткаў.

Як тлумачаць эксперты, за нападамі ў большасці выпадкаў (63 адсоткі) стаялі праціўнікі ўрада ў Кабуле, у 37 адсотках выпадкаў гэта былі баевікі радыкальнага ісламісцкага руху "Талібан", яшчэ ў 20 – "Вілаят Харасан", аддзяленні тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках