26 красавiка 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія навукоўцы назвалі аптымальны для трэніровак час дня

Ізраільскія навукоўцы назвалі аптымальны для трэніровак час дня
АРХІЎНЫЯ ФОТА

Падобныя доследы правялі і навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Трэніроўкі вечарамі могуць быць больш эфектыўнымі, чым у любы іншы час дня. Да такой высновы прыйшла група навукоўцаў з навукова-даследчага Інстытута імя Вэйцмана (Ізраіль), паведамляе партал Medical Xpress.

Лабараторыя правяла доследы на мышах - грызуноў адправілі на бегавую дарожку. Як высветлілася, эфектыўнасць трэніровак паляпшалася «ўвечары» (да канца актыўнага перыяду мышы). Між іншым, у паддоследных зафіксавалі павышэнне ўзроўню метабаліту ZMP, звязанага з выпрацоўкай энэргіі і спальваннем тлушчу. Навукоўцы назвалі гэта злучэнне «эндагенным аналагам» пептыду AICAR, які спартоўцы выкарыстоўваюць для павышэння вынослівасці.

Тэсты з людзьмі прывялі да аналагічных вынікаў. Адзначаецца, што вячэрнія трэніроўкі, у адрозненне ад ранішніх і дзённых, праходзяць пры паніжаным спажыванні кіслароду, што робіць практыкаванні больш эфектыўнымі.

«Вядома, што амаль кожны аспект нашай фізіялогіі і працэсу абмену рэчываў рэгулюецца цыркаднымі рытмамі. Гэта дастасоўваецца не толькі да людзей, але і да ўсіх святлоадчувальных арганізмаў», - адзначыў адзін з аўтараў даследавання, супрацоўнік аддзялення біамалекулярных навук Інстытута Вейцмана Гэд Эшэр.

Падобныя доследы правялі і навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта (Ірвайн). Яны таксама змясцілі мышэй на бегавыя дарожкі, аднак тут даследчыкаў цікавілі звязаныя з нагрузкамі змены ў структуры мышачнай тканкі.

Высветлілася, што выпрацоўка бялку HIF1A, якая рэгулюе ўтрыманне кіслароду ў тканках і ўдзельнічае ў энэргетычным абмене, таксама звязаная з цыркаднымі рытмамі. Зрэшты, калі ўжыць вынікі гэтай працы да людзей, то можна зрабіць выснову, што найбольш эфектыўна займацца спортам «позняй раніцай», калі ў грызуноў пачыналася актыўная фаза дня, адзначае партал.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках