3 траўня 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэнгенскія візы для дзяцей і падлеткаў стануць бясплатнымі

1
Шэнгенскія візы для дзяцей і падлеткаў стануць бясплатнымі

Таксама будзе спрошчаная выдача шэнгенскіх візаў падарожнікам з добрай візавай гісторыяй.

Парламент Еўразвязу ўхваліў ініцыятыву Еўракамісіі спрасціць выдачу шэнгенскіх візаў падарожнікам з добрай візавай гісторыяй. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале Еўракамісіі.

Цяпер турысты змогуць падаваць свае заяўкі на візы за паўгода да планаванай паездкі замест цяперашніх трох месяцаў.

Там, дзе гэта магчыма, турысты будуць запаўняць і падпісваць свае заяўкі ў электронным выглядзе.

Таксама плануецца вызваліць ад візавых збораў асоб ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Акрамя гэтага, турысты cа «станоўчай гісторыяй» паездак у Еўразвяз змогуць атрымліваць шматразовыя візы з паступовым павелічэннем тэрміну дзеяння ад 1 года да максімальных 5 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках