8 траўня 2024, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы адзін з начальнікаў «Мапіда»

7
Затрыманы адзін з начальнікаў «Мапіда»

Яго падазраюць у атрыманні хабараў на суму, большую за 20 тысяч даляраў.

Кіраўніка філіяла ЖКП буйнога будаўнічага прадпрыемства затрымалі за атрыманне хабараў на суму, большую за 20 тысяч даляраў у эквіваленце, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва УУС Менскага аблвыканкама.

Менавіта на такую суму, паводле звестак праваахоўнікаў, начальнік атрымаў хабары ў 2017-2018 гадах. Ён старшыняваў у тэндэрнай камісіі і забяспечваў перамогу той ці іншай арганізацыі. За гэта і належалі незаконныя грашовыя ўзнагароды ад кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія прыцягваліся для будаўнічых работ і паслуг на аб'ектах прадпрыемства.

У дачыненні да службовай асобы распачалі крымінальную справу на падставе ч.2 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках