28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лесе на Гарадзеншчыне знайшлі цела зніклага старшыні сельсавета

8
У лесе на Гарадзеншчыне знайшлі цела зніклага старшыні сельсавета

У пошуках удзельнічалі больш за 50 чалавек.

Маленькія Жырмуны, што ў Воранаўскім раёне, у аўторак застылі ў чаканні - а потым і ў горы, піша tut.by.

Тут адшуквалі зніклага старшыню сельсавета Мечыслава Шведа. Мужчына не прыйшоў на абед, жонка забіла трывогу - у мерным рытме жыцця старшыні такога не здаралася. На жаль, гэтая гісторыя скончылася сумна - у абед 19 красавіка ў лесе знайшлі цела зніклага мужчыны.

- Усё ж нармальна было. Нічога не здаралася на працы, - кажа памочніца старшыні Валянціна. Жанчына прызнаецца, што ўжо тры дні, з моманту ягонага знікнення, стаіць вось так каля акна: а раптам пад'едзе машына, а раптам Браніслававіч выйдзе на працу.

У працоўным кабінеце старшыні ўсё, як ён пакінуў: акуляры на стале, калькулятар, папера.

- Гэта мы з ім запаўнялі. Ну і паехаў ён. Толькі паглядзеў на мяне так уважліва. Я да жонкі ягонай пайшла, кажу: можа, нешта ў доме здарылася? Кажа, што было ўсё дабра.

Дачка Мечыслава Шведа Таццяна таксама кажа, што дома ўсё было спакойна. Напярэдадні мужчына зняў у банкамаце заробак - 400 рублёў.

- Ён павінен быў праходзіць тэхагляд, рамантаваў аўтамабіль, шукаў старыя дэталі. Ягоная службовая машына [жыгулі «сямёрка»] была старэнькай.

62-гадовы старшыня, які не паліць, напярэдадні свайго знікнення купіў два пачкі цыгарэт - і гэта шматлікіх насцярожыла. Але Таццяна тлумачыць: бацька такім чынам часта дзякаваў камусьці за працу.

- Ён ніколі з людзьмі не размаўляў у загадным тоне, заўсёды прасіў. Каму пяцёрку дасць, каму цыгарэт купіць. У яго куплі няма нічога дзіўнага.

Таццяна кажа, што апошнім часам бацька быў «нейкі задуменны, маўклівы і трохі страчаны». Але жанчына звязвае такія паводзіны з тым, што наступіла вясновая пара - і стала больш клопатаў у сельсавеце.

Пасля таго, як мужчына не прыйшоў дадому, яго бачылі праязджаючым каля вёскі ў Лідскім раёне. Менавіта там пачалі пошукі, аднак з раніцы ў пятніцу ягонае аўто - старэнькую «сямёрку» - знайшлі ў супрацьлеглым баку ад аграгарадка - на лясной дарозе каля кар'ера, дзе здабываюць пясок, каля вёскі Пецюноў. Гэта ў 15 кіламетрах ад сельсавета.

Месцы тут цяжкапраходныя, вакол дарогі - лясны гушчар. Жылых дамоў паблізу няма. Аўтамабіль, як кажуць мясцовыя, заўважылі з гелікаптэра, пачалі прачэсваць лес i аглядаць кар'ер - і, на жаль, знайшлі цела Шведа. На жаль, гэтая гісторыя скончылася сумна.

Што дакладна здарылася, пакуль невядома, як мяркуецца, - суіцыд. Ва УУС паведамілі, што крымінальная версія здарэння не разглядаецца. На месцы працуе міліцыя.

У пошуках удзельнічалі больш за 50 чалавек: міліцыя, вайскоўцы, мытнікі і памежнікі, мясцовыя жыхары.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках