18 красавiка 2024, Чацвер, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм Лунгіна «Братэрства» ў РФ абвінавацілі ў непатрыятызме

16
Фільм Лунгіна «Братэрства» ў РФ абвінавацілі ў непатрыятызме
КАДР З ФІЛЬМА «БРАТЭРСТВА»

Прэм'ера фільма прызначаная на 10 траўня.

Прэм'ера фільма Паўла Лунгіна "Братэрства" прызначаная на 10 траўня. Раней Міністэрства культуры РФ выступіла супраць пачатку пракату фільма 9 траўня, у Савеце Федэрацыі карціну абвінавацілі ў недастатковым патрыятызме, паведамляе svoboda.org.

Пра перанос даты пракату абвесціла віцэ-прэзідэнтка студыі Walt Disney у СНД Алена Бродская, яе цытуе ТАСС. Яна не ўдакладніла, ці выдалі ўжо карціне дазвол на пракат.

Фільм "Братэрства" прысвечаны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў 1989 годзе. Сам Лунгін казаў, што "галоўная тэматыка фільма – непарадны гераізм". У канцы сакавіка намеснік кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі ў навуцы, адукацыі і культуры Ігар Марозаў прапанаваў забараніць паказваць фільм у Дзень Перамогі. Ён патлумачыў гэта тым, што з дапамогай "Братэрства" нельга "выхоўваць моладзь, пачуццё патрыятызму".

Арганізацыя Ветэранаў спецыяльнай выведкі "Спецназ-АС" апублікавала зварот да Пуціна з заклікам забараніць фільм. У тэксце сцвярджаецца, што савецкія вайскоўцы ў карціне паказаныя "зборышчам ваенных злачынцаў, марадзёраў і забойцаў, а не абаронцамі Айчыны".

У красавіку фільму не выдалі пракатнае пасведчанне. Пасля паказу ў Міністэрстве культуры, адказваючы на крытычныя заўвагі міністра Уладзіміра Мядзінскага і дэпутатаў Дзярждумы, Лунгін выступіў з прамовай на абарону свайго фільма.

Сцэнар фільма заснаваны на ўспамінах былога дырэктара ФСБ Мікалая Кавалёва, які памёр у пачатку красавіка. У лісце ў рэдакцыю "Новай газеты" ягоная дачка Ясенія заявіла, што рэжысёр здолеў паказаць падзеі ў Афганістане так, як пра іх успамінаў бацька.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках