25 красавiка 2024, Чацвер, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Адэса-Кіеў узброеныя людзі напалі на паліцэйскі пост

11
На трасе Адэса-Кіеў узброеныя людзі напалі на паліцэйскі пост

Ёсць параненыя.

Невядомыя напалі на пост паліцыі на трасе Адэса-Кіеў і ўчынілі страляніну. Са звестак відавочцаў параненыя 5 чалавек, у паліцыі паведамілі пра дваіх.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала ўкраінская актывістка Алеся Галадок, паведамляе censor.net.ua.

Са слоў актывісткі, група людзей у масках напала на супрацоўнікаў "Укртрансбяспекі".

"Кіеўская траса, пост каля вёскі Дачная. Невядомыя ў масках зайшлі на пост з боку вёскі, адразу, як на пасту выключылі святло. Расстралялі інспектараў "Укртрансбяспекі" і цывільных дзеячаў Украінскага Транспартнага Звязу. Дабівалі людзей палкамі. Нішчылі і расстрэльвалі аўто", - напісала яна.

Таксама Галадок адзначыла, што "ўвесь гэты час інспектары патрульнай паліцыі Адэскай вобласці спакойна назіралі і зусім не ўмешваліся": "Ніякай спробы спыніць злачынцаў! Бандыты на вачах паліцэйскіх спакойна пакінулі месца злачынства".

Паводле папярэдніх звестак, у выніку нападу параненыя пяць чалавек. Адзін хлопец - у цяжкім стане. Акрамя таго, пашкоджаныя пяць аўтамабіляў.

Дарадца начальніка ГУНП Руслан Фарасцяк напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што пакуль не можа пацвердзіць інфармацыю аб параненых - магчыма, звесткі з лякарняў паступяць пазней.

Што да нападу, то, з ягоных слоў, каля паста адна група актывістаў напала на іншую.

"Ёсць сведчанні, што было выкарыстанне траўматычнай зброі і біты як з боку нападнікаў, так і з боку тых актывістаў, што там працавалі. Магчыма, канкурэнты, разбяромся. Дзёрзкасць сапраўды здзіўляе. Усё адбывалася практычна на КП... Спадзяюся тыя, хто гэта зладзіў пашкадуюць і панясуць адэкватнае пакаранне", - запэўніў ён.

Таксама Фарасцяк адзначыў, што дзеянні праваахоўнікаў, якія былі побач з месцам здарэння, і як быццам не ўмешваліся, будуць прааналізаваныя асобна.

Як піша "Думская" пазней паліцыя пацвердзіла інфармацыю аб двух пацярпелых. Алеся Галадок удакладняе, што цяжка параненага цяпер аперуюць.

Фарасцяк паведаміў аб сярэдняй ступені цяжкасці раненняў дваіх чалавек - у аднаго ЗЧМТ, у іншага - ірваная рана патыліцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках