19 красавiка 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой Нотр-Дама: цярновы вянок Хрыста з палаючага Сабору ратаваў капелан

8
Герой Нотр-Дама: цярновы вянок Хрыста з палаючага Сабору ратаваў капелан
Фота: @Eloraillere

Жан-Марк Фурнье выратаваў з храма важныя хрысціянскія рэліквіі.

У Францыі называюць героем капелана парыжскай пажарнай брыгады Жана-Марка Фурнье - менавіта дзякуючы ягоным намаганням з палаючага Нотр-Дама ўдалося выратаваць важныя хрысціянскія рэліквіі, у тым ліку - цярновы вянок Ісуса Хрыста.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Huffington Post.

Падчас выступу перад журналістамі ў саборы, мэр 15-й акругі Парыжа Філіп Гужон заявіў у аўторак, што менавіта Фурнье намагаў на тым, каб яму дазволілі ўвайсці ў падпалены будынак разам з пажарнымі і выратаваць рэліквіі.

«Рэлігійнага дзеяча ўжо ўважаюць за героя, бо менавіта ягоны ўдзел стаў ключавым для выратавання прадметаў, якія маюць вялікую каштоўнасць», - адзначае выданне.

«Ён наогул не выяўляў страху. Ён пайшоў проста да рэліквій і пераканаўся, што яны ў бяспецы. Ён мае справу з жыццём і смерцю кожны дзень і не праяўляе страху», - заявіла выданню Daily Mail крыніца ў экстраных службах Парыжа, называючы капелана «абсалютным героем».

Адвага святара Фурнье ўжо была адзначаная пасля тэрарыстычнай атакі ў канцэртнай зале «Батаклан» у лістападзе 2015 года, калі ён даглядаў за параненымі і маліўся за мёртвых, піша агенцтва Associated Press.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках