20 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у Нотр-Дам дэ Пары: што ўдалося выратаваць

Пажар у Нотр-Дам дэ Пары: што ўдалося выратаваць
ФОТА: POMPIERS DE PARIS

Французскія пажарныя падвялі вынік.

Французскія пажарныя паведамілі пра выратаванне апорных канструкцый і твораў мастацтва парыжскага сабора Нотр-Дам.

Пра гэта гаворыцца ў Twitter парыжскай пажарнай службы, паведамляе nv.ua.

«Апорныя канструкцыі сабора захаваныя, асноўныя прадметы мастацтва ўдалося выратаваць, дзякуючы суладным дзеянням розных дзяржаўных службаў», - гаворыцца ў паведамленні.

15 красавіка ў саборы Нотр-Дам у Парыжы ўспыхнуў пажар. У выніку абрынуліся шпіль і дах сабора.

На раніцу 16 красавіка, пажар у базіліцы ўдалося патушыць.

Падчас тушэння пажару пацярпелі два паліцыянты і адзін пажарны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках