26 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні пагражаў падарваць сябе, патрабаваў самалёт і $2 мільёны

17
Жыхар Гародні пагражаў падарваць сябе, патрабаваў самалёт і $2 мільёны

Ён абяцаў учыніць выбух у жылым доме мікрараёна Фолюш.

Увечары 15 красавіка ў Гарадзенскую міліцыю патэлефанаваў мужчына, які пагражаў, што ўчыніць выбух у жылым доме ў мікрараёне Фолюш і заб'е сябе, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Міліцыя сцвярджае, што мужчына 1978 года нараджэння быў нецвярозы падчас званка. Каб не адбылося выбуху, ён патрабаваў 2 мільёны даляраў і самалёт.

Супрацоўнікі міліцыі не знайшлі ў кватэры мужчыны ніякай выбухоўкі. Сцвярджаецца, што на пагрозы яго «падштурхнуў алкаголь». Прававая ацэнка такім дзеянням яшчэ не дадзеная.

За «свядома хлуслівае паведамленне аб небяспецы» паводле ч.1 арт. 340 КК РБ можа пагражаць штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў або да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Калі ад паведамлення былі цяжкія наступствы або шкода ў вялікай суме, або калі паведамленне праводзілася групай асоб на папярэднюю змову, або калі чалавек рабіў гэта паўторна, паводле ч.2 арт. 340 КК РБ можа пагражаць ад 3 да 7 гадоў турмы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках