Шпіль сабора Парыжскай Божай Маці абрынуўся праз пажар
- 15.04.2019, 21:05
- 11,762
Пра гэта паведамілі відавочцы пажару.
У Парыжы загарэўся сабор парыжскай Божай Маці.
У выніку пажару шпіль сабора парыжскай Божай Маці абрынуўся, паведамляе Le Monde і Le Figaro са спасылкай на відавочцаў.
Каталіцкі храм у цэнтры Парыжа, адзін са знакаў французскай сталіцы. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Парыжа. Размешчаны ва ўсходняй частцы вострава Сіце, у чацвёртай гарадской акрузе, на месцы першай хрысціянскай царквы Парыжа - базылікі Святога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на падмурку гала-рымскага храма Юпітэра. Гатычны сабор узводзіўся на ініцыятыву парыжскага біскупа Морыса дэ Сюлі ў перыяд 1163-1345 гадоў. Алтарная частка асвечаная ў 1182 годзе.