Аркадзя Бабчанку назаўжды заблакавалі ў Facebook
- 15.04.2019, 16:10
- 15,291
Асноўная старонка блогера ў Facebook ужо месяц як заблакаваная.
Публіцыста Аркадзя Бабчанку, які выехаў з сям'ёй з РФ ва Украіну, а пазней узяў удзел у інсцэніроўцы СБУ ўласнага забойства, назаўжды заблакавалі ў Facebook. Пра гэта ён сам заявіў у эфіры канала ATR, паведамляе liga.net.
Асноўная старонка блогера ў Facebook ужо месяц як «забаненая». З ягоных слоў, запасны акаўнт блакавалі за пост пра лідарку партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку, кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага і за іншыя запісы.
«Пару дзён таму Facebook пазбавіў мяне права пісаць на маю старонку, цяпер ужо пажыццёва. Вось офіс Facebook у Варшаве, каб змагацца з расейскай прапагандай, расейскімі фэйк-ньюс. Віншую вас, сябры мае, выдатная праца», - сказаў ён.