29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны ЕЗ ухвалілі мандат на гандлёвыя перамовы з ЗША

Краіны ЕЗ ухвалілі мандат на гандлёвыя перамовы з ЗША

Перамовы датычаць скасавання падаткаў на прамысловыя тавары.

Краіны ЕЗ афіцыйна ўхвалілі мандат на перамовы аб урэгуляванні гандлёвага канфлікту з ЗША. Адпаведная пастанова была прынятая большасцю галасоў у панядзелак, 15 красавіка, у Люксембургу. Францыя, як і чакалася, прагаласавала супраць, Бельгія ўстрымалася, паведамляе dw.com.

Ухвалены мандат дазволіць Еўракамісіі ўжо найбліжэйшым часам пачаць перамовы з ЗША аб скасаванні падаткаў на прамысловыя тавары, а таксама аб паглыбленні супрацоўніцтва ў сферы рэгулявання ў фармацэўтычнай прамысловасці і іншых галінах.

Пагрозы Вашынгтона

У Брусэлі спадзяюцца на тое, што перамовы з ЗША дазволяць Еўразвязу пазбегнуць увядзення амерыканскіх штрафных падаткаў на еўрапейскія аўтамабілі, ад якіх у першую чаргу пацерпяць нямецкія аўтавытворцы. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыстрашыў ужыць такія захады ў тым выпадку, калі Еўразвяз заблакуе гандлёвыя перамовы.

Прыняццю мандата на гандлёвыя перамовы з ЗША папярэднічалі шматмесячныя дыскусіі, бо некаторыя краіны, у тым ліку Францыя, на фоне рэзкай крытыкі з боку праціўнікаў свабоднага гандлю хацелі адкласці галасаванне ў гэтым пытанні на перыяд пасля правядзення выбараў у Еўрапарламент у канцы траўня. У той жа час іншыя краіны, баючыся штрафных падаткаў з боку ЗША, не жадалі марудзіць.

Нямеччына і Швэцыя баяцца страты тысяч працоўных месцаў у аўтапраме ў выпадку ўвядзення такіх падаткаў. ЗША з'яўляюцца цяпер найбуйнейшым рынкам збыту для нямецкіх экспарцёраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках