29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы прэзідэнт Украіны мае законнае права распусціць Вярхоўную Раду 27 траўня

8
Новы прэзідэнт Украіны мае законнае права распусціць Вярхоўную Раду 27 траўня

Верагоднасць датэрміновых выбараў парламента ва Украіне ацэньваецца як 50 на 50.

Новы прэзідэнт Украіны мае права распусціць Вярхоўную Раду 27 траўня, заявіў у інтэрв'ю "Украінскай праўдзе", апублікаваным 15 красавіка, намеснік кіраўніка парламенцкай фракцыі Блока Пятра Парашэнкі, намеснік кіраўніка выбарчага штаба дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі, які балатуецца на другі тэрмін, Сяргей Беразенка. Пра гэта піша «Гордан».

На пытанне, якая верагоднасць пазачарговых парламенцкіх выбараў ва Украіне ў выпадку абрання новага прэзідэнта, Беразенка адказаў: "Я ўсведамляю, што такая перспектыва магчымая, і прававое падмацаванне такой пазіцыі правядзення датэрміновых выбараў сёння ацэньваецца як 50 на 50".

"Калі б вы мяне спыталі, ці ёсць юрысты, якія змаглі б абгрунтаваць магчымасць правядзення датэрміновых выбараў, – так, ёсць. Як будуць развівацца падзеі, гэта залежыць як мінімум ад новаабранага прэзідэнта, ад Вярхоўнай Рады і ад многіх іншых чыннікаў", – прадоўжыў Беразенка.

Журналіст адзначыў, што згодна з Канстытуцыяй Украіны, прэзідэнт не мае права распускаць Вярхоўную Раду цягам апошніх шасці месяцаў тэрміну паўнамоцтваў парламента.

Беразенка сказаў, што гэтыя паўгода сканчаюцца, згодна з юрыдычным аналізам, 27 траўня.

"Гэта значыць, 27 траўня новы прэзідэнт можа распусціць Раду?" – перапытаў журналіст. "Ці мае законнае права" – адказаў намеснік кіраўніка БПП.

31 сакавіка адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Украіны. Паводле афіцыйных звестак ЦВК, за кандыдата ў прэзідэнты, шоўмэна Уладзіміра Зяленскага прагаласавалі 30,24%, за Парашэнку – 15,95% выбарнікаў. Другі тур выбараў пройдзе 21 красавіка.

Выбары ў Вярхоўную Раду прызначаныя на 27 кастрычніка 2019 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках