19 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп сабраў больш за $ 40 мільёнаў на сваё перавыбранне

Трамп сабраў больш за $ 40 мільёнаў на сваё перавыбранне

Зборы штаба Трампа перавысілі бюджэты дэмакратаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп за першы квартал 2019 года сабраў больш за 30 мільёнаў даляраў ахвяраванняў на правядзенне сваёй перадвыбарнай кампаніі.

Разам з сабранымі раней сродкамі памер бюджэту выбарчай кампаніі Трампа цяпер ацэньваецца больш чым на 40 мільёнаў даляраў, паведамляе CNN.

Сярэдні ўнёсак ацэньваецца прыкладна як 34 даляры.

Зборы штаба Трампа перавысілі бюджэты дэмакратаў: сенатара ад Вермонта Берні Сандэрса (18,2 мільёнаў даляраў) і сенатаркі ад Каліфорніі Камалы Харыс (12 мільёнаў даляраў). Сумарна восем патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі ЗША сабралі 65,8 мільёнаў даляраў.

Трамп стаў адзіным прэзідэнтам, які пачаў збіраць грошы на перавыбранне практычна адразу пасля ўступлення на пасаду, у студзені 2017 года. Менавіта тады ён падаў дакументы на перавыбранне, што дазволіла яму збіраць сродкі ў перадвыбарчы фонд цягам усяго часу сваёй працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках