29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ашмянскія каталікі нясуць праз увесь горад гіганцкі крыж

2
Чаму ашмянскія каталікі нясуць праз увесь горад гіганцкі крыж
ФОТА: СЯРГЕЙ ГАПОН

Так традыцыйна праходзіць у Ашмянах Вербніца.

Вось ужо дваццаць чатыры гады запар каталікі сустракаюць страсны тыдзень Хросным ходам праз увесь горад. Вернікі ідуць да гары, на якой калісьці быў стары касцёл. Кожны год тут усталёўваюць крыж. Гэтае месца ўжо называюць Галгофай, піша «Салідарнасць».

Крыж выразаюць напярэдадні, яго даўжыня не меншая за 4 метры, а вага – не меншая за 400 кілаграмаў. Мужчыны нясуць яго на плячах, ні разу не апускаючы падчас шэсця на зямлю. Вернікі праходзяць прыкладна два кіламетры.

Сэнс шэсця ў тым, каб пражыць пакуты хроснага шляху Хрыста. Па дарозе робяць 14 прыпынкаў – менавіта столькі разоў спыняўся Ісус падчас апошняга ўзыходжання на Галгофу. Месцы прыпынкаў жыхары Ашмянаў рыхтуюць самі: выносяць сталы, накрытыя святочнымі абрусамі, кветкі і іконы.

Як гэта было на гэты раз – у сюжэце Сяргея Гапона.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках