20 красавiка 2024, Субота, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як старажытны Полацк змагаўся з Уладзімірам Манамахам

3
Як старажытны Полацк змагаўся з Уладзімірам Манамахам

Полацкаму княству ўдалося захаваць незалежнасць.

Вялікі князь Уладзімір Манамах пражыў доўгае, цікавае і бурнае жыццё ў перыяд з 1053 да 1125 года. Дзе толькі не паспеў пабыць кіраўніком Уладзімір Манамах: і ў Смаленску з 1066 да 1073 года, і ў Пераяславе з 1073 да 1078 года, і ў Чарнігаве з 1078 да 1094 года, і ў Кіеве з 1094 да 1113 года, піша «Литвин».

У барацьбе за ўладу Манамах дзейнічаў жорстка і ашчадна. Ён выдаткоўваў шмат сродкаў на свае дружыны, якія не сядзелі без справы. Князь шмат ваяваў і нашчадкам сваім завяшчаў трымаць ворагаў у страху перад мячом. За сваё жыццё ён правёў больш за дваццаць паходаў супраць полаўцаў, большасць з якіх былі паспяховымі і здолеў канчаткова адбіць пагрозу палавецкай заваёвы паўднёвых межаў Кіеўскай Русі. Мабыць адзіную буйную паразу ён пацярпеў на рацэ Калцы 31 траўня 1223 году ад татара-мангольскіх ордаў, аднак віны Манамаха ў той паразе няма, бо саюзныя войскі дзейнічалі неарганізавана.

Летапісцы праслаўлялі мудрасць кіеўскага князя, яго клопат пра гарады і вёскі, аб развіцці земляробства, яго руплівасць у гаспадарчых справах. Магчыма, таму Уладзімір Манамах лічыцца адным з самых вялікіх і апошнім мудрых кіраўнікоў у гісторыі адзінай Кіеўскай Русі. Ён шмат чаго паспеў зрабіць для развіцця культуры сваёй дзяржавы, актыўна будаваліся храмы, а таксама было напісанае "Павучанне дзецям" ад Уладзіміра Манамаха. Таксама вялікі князь не забываў пра ваенныя паходы. Ён выдатна ведаў і ўмеў пралічваць свайго ворага наперад.

УЛАДЗІМІР МАНАМАХ НА ПОМНІКУ ТЫСЯЧАГОДДЗЯ РАСЕІ Ў НОЎГАРАДЗЕ

Але для Полацкага княства імя Уладзіміра Манамаха не абяцала нічога добрага. У памяці палачан, тых, хто выжыў пасля яго паходаў, ён застаўся грозным і бязлітасным ворагам, што не пакідае пасля сябе нічога жывога, які зганяў у рабства ўсё насельніцтва полацкіх удзелаў пагалоўна.

Упершыню Уладзімір пабываў на землях Полацкага княства ў перыяд Кіева-Полацкай вайны 1077-1078 гадоў. Справа была ў летні час 1077 года, калі пасля чарговага нападу Усяслава Чарадзея на Ноўгарад Манамах задумаў пакараць полацкага князя. Манамах знаходзіўся разам з князем чарнігаўскім ў саюзе з князем кіеўскім Святаполкам Ізяславічам.

Хуткім маршам войскі Усевалада Яраславіча і Уладзіміра адправіліся на Полацк. Не сустрэўшы практычна ніякага супраціву, аб'яднаная Кіева-чарнігаўская армія ўшчыльную падышла да Полацка, пачаўшы аблогу і рэгулярныя штурмы горада. Аднак задача была не па сілах. Палачане дзёрзка адбіваліся, нягледзячы на малалікасць гарнізона. Таму праз некаторы час князі вырашылі адступіць.

КНЯЗЬ З КНЯЗЕМ РАДУ ТРЫМАЕ

Але Манамах не развітаўся з думкай узяць Полацк у што б ні стала. Што і пацвердзілася праз некалькі месяцаў, зімой 1078 года. У гэты раз Манамах аднаасобна камандаваў Чарнігаўскімі войскамі. Ён дамовіўся аб саюзе з кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам і полаўцамі, якія ахвотна пайшлі рабаваць палачан. Кіеўскі князь скарыстаўся сваім сяброўствам са стэпнякамі.

Гэтым разам узяць непрыступны полацкі замак аб'яднаным войскам таксама не ўдалося, аднак яны не збіраліся абмяжоўвацца толькі Полацкім. Ворагі прайшлі па землях усяго Полацкага княства грознай разбуральнай хваляй. На працягу паходу быў узяты горад Менск, спустошаныя прылеглыя да яго паселішчы.

Аднак дзяржаўнасць Полацка здолела захаваць сваю незалежнасць ад Кіеўскай Русі. Пасля, ужо будучы вялікім князем кіеўскім, Уладзімір Манамах здзейсніў яшчэ адзін паход на полацкую зямлю, узяўшы ў другі раз Менск і выбіўшы адтуль князя Глеба, прыкрываючы відавочна захопніцкую вайну надуманымі падставамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках