19 красавiка 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці прайшлі мітынг і шэсце супраць акумулятарнага завода: онлайн-трансляцыя

37
У Берасці прайшлі мітынг і шэсце супраць акумулятарнага завода: онлайн-трансляцыя
ФОТА: TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА»

У акцыі ўзялі ўдзел больш за 500 чалавек.

Апоўдні 14 красавіка на плошчы Леніна ў Берасці пачалося традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода, якое праз паўгадзіны перарасло ў мітынг, паведамляе «Брестская газета».

Сайт Charter97.org правёў тэкставую онлайн-трансляцыю акцыі:

14.00

Акцыя, якая стала самай масавай у Берасці пасля маршаў недармаедаў 2017 года, скончылася.

13.33

Ва ўладаў здаюць нервы. Зноў спробы затрымання ўдзельнікаў маршу. Берасцейцы адбіваюць яшчэ двух актывістаў ад супрацоўнікаў АМАП.

13.31

Перад прысутнымі выступіў жыхар Берасця Аляксандр Абляк. Ён распавёў пра новае знішчэнне крыжоў у Курапатах пад Менскам. Пазней АМАП забраў Алеся Абляка і яшчэ двух чалавек.

13:30

Ужо затрыманыя Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Бекалюк. Пакуль невядомы лёс Таццяны Фесікавай і Ірыны Сяліцкай, якія былі выкліканыя ў РУУС напярэдадні акцыі.

13.00

Сённяшняя акцыя - самая масавая ў Берасці з часоў «дармаедскіх» пратэстаў. Блізу 500 удзельнікаў.

Фото: Telegram-канал «Баста»

12.20

Пачалося шэсце ад плошчы Леніна. Гучна скандуюць лозунгі «Свабоду» і «Не заводу!». Супрацоўнікі ДАІ спрабуюць перашкодзіць руху калоны.

Фото: Telegram-канал «Баста»

12.17

Людзей адбіваюць ад міліцыі. Актывісты трымаюцца за рукі, каб не даць сябе затрымаць.

Фото: Telegram-канал «Баста»

12.10

Шмат у каго ў руках жоўтыя балонікі - сімвал пратэсту супраць акумулятарнага завода. Ужо больш за 200 удзельнікаў.

12.05

Улады сагналі на плошчу Леніна ў Берасці сотні «лукамольцаў». Шмат хто адкрыта выказвае сімпатыі ўдзельнікам акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода. Супрацоўнікі АМАП паспрабавалі затрымаць некалькіх актывістаў, іх удалося адбіць. Людзі прыбываюць на плошчу, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Фото: Telegram-канал «Баста»

12.00

Яшчэ да яго пачатку міліцыя павяла з плошчы блогера Аляксандра Кабанава.

Нагадаем, перад выходнымі ў Берасці затрымалі і да суда адправілі ў ІЧУ 10 праціўнікаў завода, у тым ліку аднаго з лідараў ініцыятыўнай групы Дзям'яна Лепясевіча і маці дваіх дзяцей Кацярыну Басаргіну.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх узялі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КоАП). Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра шэсце на вуліцы Савецкай 7 красавіка, падчас якога людзі скандавалі лозунгі супраць завода.

Чакаецца, што 15 красавіка затрыманых будуць судзіць.

Акрамя таго, сёння паводле позваў пайшлі ў міліцыю актывісткі Ірына Сіліцкая (Ленінскі РАУС) і Таццяна Фесікава (у Берасцейскі райаддзел і Ленінскі РАУС). Пакуль невядома, чым скончыліся іх візіты.

Больш за год у Берасці і раёне доўжыцца пратэст мясцовых жыхароў супраць з'яўлення акумулятарнага завода побач з горадам. На іх думку, прадпрыемства будуецца з парушэннямі і будзе шкодным для экалогіі ды здароўя людзей. З 4 сакавіка мінулага года на плошчы Леніна ў Берасці праціўнікі будаўніцтва завода кормяць галубоў і тым самым выказваюць свой пратэст.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках