20 красавiка 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Я не паеду на НСК «Алімпійскі»

98
Зяленскі: Я не паеду на НСК «Алімпійскі»
ФОТА: УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ / FACEBOOK

Кандыдат у прэзідэнты Украіны заявіў, што атрымаў сакрэтную інфармацыю.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю агенцтву «the України» заявіў, што ягоныя праціўнікі рыхтуюць супраць яго правакацыю на стадыёне «Алімпійскі». Відэа з інтэрв'ю, знятае ў гатэлі, дзе жыў Зяленскі ў Парыжы, апублікаванае агенцтвам на YouTube, паведамляе "Гордон".

«Калі-небудзь, пасля ўсіх гэтых выбараў, на свет пральецца інфармацыя, як на НСК “Алімпійскі” нехта супраць мяне рыхтаваў правакацыю. Я туды не паеду. Атрымаў такую сакрэтную інфармацыю. Цяпер не гатовы пра яе гаварыць. Калі вы даведаецеся гэтую інфармацыю, вы мяне зразумееце», – сказаў Зяленскі.

Кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што не мае намеру звяртацца ў праваахоўныя органы і перадаваць ім інфармацыю ад уласных крыніцаў, паколькі не ўпэўнены цалкам у яе дакладнасці: «Я нікога не абвінавачваю, можа быць, інфармацыя, якую я атрымаў за дзень да гэтага – брахня. Таму я нікога не абвінавачваю і ў паліцыю не звяртаўся».

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках