У Беларусі рыхтуюцца змены ў ПДР
56- 12.04.2019, 15:59
- 27,517
Раварыстам могуць дазволіць не прыпыняцца на пераходах.
Раварыстам могуць дазволіць не прыпыняцца на рэгуляваных пешаходных пераходах. Адпаведныя змены прапануецца ўнесці ў ПДР. Цяпер раварысты абавязаныя злазіць з ровара і пераходзіць дарогу пешшу.
Норму пра праезд раварыстамі пераходаў уключылі ў праект змяненняў у Правілы дарожнага руху. Пра іх сёння распавёў у Палаце прадстаўнікоў начальнік аддзела забеспячэння праваўжывальнай дзейнасці УДАІ МГБ МУС Аляксандр Занімон, паведамляе БелТА.
ДАІ прапануе захаваць у правілах толькі норму, якая абавязвае раварыстаў прыпыняцца толькі на нерэгулюемых пераходах. Пры гэтым пры пад'ездзе да аўтамабільнай дарогі іх могуць абавязаць зніжаць хуткасць, а на пераходзе ехаць не хутчэй за пешаходаў.