25 красавiка 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукты, якія не такія карысныя, як здаецца

4
Прадукты, якія не такія карысныя, як здаецца

Ці так усё адназначна ў «здаровым харчаванні»?

Так ужо павялося, што ва ўсім свеце прынята ганіць фаст-фуд, газваду, салодкія пірожныя за іх шкоднасць. І, наадварот, - хваліць асобныя прадукты за іх карыснасць, піша aif.ua.

Сярод іх - сокі, пратэінавыя батончыкі, нізкакаларыйная газвада і г.д. паспрабуем разабрацца - ці так усё адназначна, і ці сапраўды карысныя ўсе гэтыя «хвалёныя» прадукты?

Як рэклама трапляе ў дзясятку

Калі верыць рэкламе і «народнай мудрасці», то самае здаровае харчаванне –гэта аўсянка, абястлушчаны кефір, пратэінавыя або збожжавыя батончыкі, сокі, у тым ліку і крамныя, так званы, дыетычны ліманад, у якім няма цукру, але ёсць цукразамяняльнікі і г.д. аднак дыетолагі сцвярджаюць, што гэта не зусім так. Чаму?

Пачнем з аўсянкі. Гэта сапраўды адзін з самых карысных прадуктаў, які змяшчае шмат клятчаткі і запавольвае працэс усмоктвання вугляводаў у кішэчніку, што зніжае глікемічны індэкс – узровень цукру ў крыві. Але карысная аўсянка не ўся, а толькі цэльназернавая, якая зроблена з суцэльнага і практычна не апрацаванага збожжа. А вось аўсяная каша хуткага прыгатавання, у якой з прычыны апрацоўкі практычна не засталося абалоніны, затое ў ёй шмат цукру і розных штучных дабавак, якія робяць яе смачней і духмянай, - не тое што не карысная, а нават шкодная.

Абястлушчаныя малочныя прадукты асабліва і рэкламаваць не трэба, каб іх куплялі лепш, чым прадукты са звычайнай тлустасцю 2,5 – 3,2 %. Бо слова «абястлушчаны» трапляе ў дзясятку ў падсвядомасці тых, каму трэба скінуць лішнія кілаграмы. І яны ўжо не асабліва непакояцца аб тым, каб высветліць, ці сапраўды вялікая карысць ад такой малочнай прадукцыі? Але, высвятляецца, што малочная сыравіна пасля выдалення з яе тлушчу моцна страчвае ў гусце, колеры і кансістэнцыі. Каб кампенсаваць гэтыя хібы, у абястлушчанае малако ўводзяць цукар і розныя дабаўкі – для паляпшэння густу, колеру і кансістэнцыі. Таму медыкі папярэджваюць, што тыя, хто ўжываюць абястлушчаныя малочныя прадукты, рызыкуюць захварэць на дыябет.

Пратэінавыя батончыкі залічваюць да надзвычай карысных прадуктаў, якія папулярныя нават у спартсменаў. Але паколькі іх вырабляюць для працяглага захоўвання, у іх шмат кансервантаў, ёсць і цукар або фруктоза – пры чым, у такіх колькасцях, што пра карыснасць казаць не даводзіцца.

Як «раскусіць» прадукт - «хамелеон»?

Мяркуецца, што сок - адзін з самых карысных прадуктаў. Таму людзі купляюць нават крамныя пакетаваныя сокі. Вытворцы пастараліся - выпускаюць іх у розных упакоўках і вялізнага асартыменту. Але толькі мала хто звяртае ўвагу на тое, што ў іх складзе занадта шмат цукру і розных дабавак, з дапамогай якіх крамныя сокі такія смачныя. Не лепшыя і пратэінавыя кактэйлі, якія апошнім часам у трэндзе ў тых, хто пільнуецца здаровага ладу жыцця. Аднак у такіх кактэйлях занадта шмат падсалоджвальнікаў - як правіла, заменнікаў цукру, што гэтак жа шкодна, як і сам цукар. Прыкладна тая ж сітуацыя і з так званай «дыетычнай» газвадой. У яе складзе ёсць канцэрагенныя падсалоджвальнікі, што яшчэ горшыя за цукар, і яны моцна павялічваюць рызыку захварэць анкалагічнымі хваробамі. У гэтых напоях - шмат кафеіну, што прыводзіць да падвышэння ціску. А для людзей з гіпертаніяй гэтыя напоі небяспечныя, але на этыкетках гэтага не пішуць.

Да прадуктаў - «хамелеонаў» можна аднесці і ўсе арэшкі, якія наогул вельмі каларыйныя. У невялікіх колькасцях яны прыносяць карысць, бо ў іх ёсць магній, медзь і вітамін Е вельмі карысны для скуры і для прафілактыкі сэрцава-судзінных захворванняў. Але арэхі нельга есці без абмежаванняў, і пастаянна перакусваць імі і перакусваць. Бо ў іх шмат тлустых кіслот Амега-6, празмернасць якіх можа выклікаць артрыт і хваробу Альцгеймера. Да прадуктаў, якія быццам бы карысныя, але напраўду шкодныя, можна аднесці і салаты, прыгатаваныя з запасам, а затым прададзеныя са зніжкамі. Падобныя акцыі часта бываюць у супермаркетах. Але ў іх лепш не ўдзельнічаць, бо гэтыя салаты занадта каларыйныя (як правіла, іх запраўляюць маянэзам), і ў іх могуць быць узмацняльнікі смаку. Нават калі гэта агароднінныя салаты, яны вельмі шкодныя.

Экспэртка ў якасці і бяспецы харчовых прадуктаў, прафесарка кафедры таваразнаўства, кіравання бяспекай і якасцю Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта Алена Сідарэнка мяркуе, што ў кожнага з нас павінен быць свой выбар прадуктаў здаровага харчавання. І кожны павінен вызначаць сам, ці варта плаціць за «арганічнае», «моднае» або за тое, што «суседка рэкамендавала». Галоўнае, каб нашы чаканні апраўдаліся і за «моднымі» назвамі не хавалася «харчовая бутафорыя». Таму так важна чытаць, што напісана на этыкетках. Так, гімалайская соль, прадаўжае экспэртка, - лепшая, чым звычайная, але толькі калі гэта сапраўды гімалайская, а не мікс з дадаваннем ружовай солі. А напой міндальныя ў 5 разоў даражэйшы за малако, і без лактозы - затое ў ім ёсць цукар і загушчальнік, а здробненага міндаля там усяго 3%. Ну, а дыетычныя перапечкі павінны быць без дрожджаў і без цукру, і толькі – з цэлага зерня. Купляючы прадукты, не трэба рэагаваць на рэкламу і на тое, якія якасці ім прыпісвае пагалоска. Лепш у іх карыснасці пераканацца на свае вочы, прачытаўшы на ўпакоўцы іх склад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках