26 красавiка 2024, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запанікаваў праз санкцыі

99
Лукашэнка запанікаваў праз санкцыі

Дыктатар заявіў, што яму «выкручваюць рукі».

Лукашэнка параўнаў некаторыя дзеянні расейскіх партнёраў аб закрыцці рынку для Беларусі з санкцыямі. Пра гэта ён заявіў 11 красавіка на нарадзе з эканамічным блокам ўрада, паведамляе прэс-служба дыктатара.

«Калі атрымаў пералік пытанняў, мяне што здзіўляе: апошнім часам (можа, СМІ хлусяць, можа спецыялісты паведамляюць мне скрыўленую інфармацыю), але я кожны дзень чую і чытаю інфармацыю, што наш асноўны гандлёвы партнёр (яны любяць называць сябе партнёрам) усё больш і больш уводзіць санкцый супраць Беларусі, - сказаў Лукашэнка. - Самі знаходзяцца пад санкцыямі і асуджаюць гэта, і я тут іх абсалютна падтрымліваю. Але ў той жа час такой жа зброяй ваююць супраць найбліжэйшых сваіх хаўруснікаў».

«Тое адно прадпрыемства закрылі, то іншае. Потым ці то моркву, ці то салату, ці то ўжо агуркі не спадабаліся. Ці то ў іх падазрэнне ёсць, што мы нешта не пастаўляем адтуль. І кожны дзень адбываецца закрыццё нашых прадпрыемстваў. Нам закрываюць рынак», - адзначыў Лукашэнка.

Ён падаў прыклад, як рабіла беларуская старана год ці паўтара таму, калі адмыслоўцы паведамілі, што ў аварыйным стане знаходзяцца нафтаправод і нафтапрадуктаправод, якія ідуць праз Беларусь. «Менавіта нафтавы. І нам трэба было б на некалькі дзён закрыць для рамонту гэтыя нафтаправоды. Але мы ж не зрабілі так. Мы разумелі, што гэта чыніць шкоду Расейскай Федэрацыі. І тады я даручыў працаваць у аварыйным парадку, але не перакрываць гэтыя дарогі, па якіх транспартуецца галоўны экспартны прадукт Расейскай Федэрацыі - нафта», - распавёў дыктатар.

Паводле ягоных слоў, гэтае пытанне стаіць і цяпер на парадку дня. Лукашэнка, звяртаючыся да віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнкі, сказаў: «Калі трэба паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь, стаўце і рамантуйце. Таму што тое дабро, якое мы робім для Расейскай Федэрацыі, яно нам абарочваецца бесперапынным злом. Там ужо набраліся нахабства да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі».

Нагадаем, напярэдадні расейская старана увяла часовую забарону на пастаўку яблыкаў і груш з Беларусі ў Расею. «Рассельгаснагляд» падазрае, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў Расею можа пастаўляцца прадукцыя з краін, у дачыненні да якіх уведзены харчовыя санкцыі.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках