25 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ІП абмежавалі закупку тавару за мяжой за гатоўку

13
Для ІП абмежавалі закупку тавару за мяжой за гатоўку
ФОТА: RFE/RL

Нацбанк - пра змены.

У Беларусі для юрыдычных асоб увялі змены ў разліках з юрыдычнымі асобамі-нерэзідэнтамі - з 1 сакавіка для іх звужана магчымасць выкарыстоўваць наяўную валюту. У большасці выпадкаў яны могуць звяртацца толькі да безнаяўных разлікаў. Новаўвядзенні закрануць і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўжо выказваюць незадаволенасць. Змены прадугледжаныя пастановай Нацбанка ад 19 снежня 2018 г. №612 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый», паведамляе tut.by.

- З 1 сакавіка магчымасць выкарыстання паміж юрасобамі-рэзідэнтамі і юрасобамі-нерэзідэнтамі наяўнай валюты фактычна забароненая. Але юрыдычныя асобы могуць выкарыстоўваць наяўную замежную валюту ў разліках з фізічнымі асобамі-нерэзідэнтамі на тэрыторыi замежнай дзяржавы, - тлумачаць у Нацбанку.

Прасцей кажучы, калі юрыдычная асоба з Беларусі будзе праводзіць разлікі з юрыдычнай асобай з іншай краіны, то ў такім выпадку можна выкарыстоўваць толькі безнаяўны разлік. А пры разліку нашай юрыдычнай асобы з фізасобай з іншай краіны можна выкарыстоўваць наяўную валюту пры ажыццяўленні разлікаў на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Да прыкладу, калі адна з беларускіх гандлёвых сетак наважыць закупляць яблыкі ў расейскай кампаніі, то зможа правесці толькі безнаяўны плацёж, а калі ў фізасобы - то і за гатоўку.

Гэта ж патрабаванне тычыцца і беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Да прыкладу, калі яны будуць закупляць тавар у Расеі ў юрыдычнай асобы, то давядзецца карыстацца безнаяўным разлікам. Гэтае пытанне актуальнае для тых ІП, якія гандлююць таварам легпрама з Расеі, які дагэтуль закуплялі за гатоўку.

Рэгулятар тлумачыць, што змены накіраваны на пашырэнне безнаяўных разлікаў і, адпаведна, на памяншэнне абароту наяўных грошай, якія з'яўляюцца асноўным інструментам абслугоўвання «ценявой эканомікі», лжэпрадпрымальніцкіх структур, якія пераводзяць гатоўку ў безнаяўныя грашовыя сродкі і праводзяць незаконныя фінансавыя аперацыі.

Паводле ацэнак грамадскага аб'яднання «Перспектыва», змены закрануць «дзясяткі тысяч прадпрымальнікаў». Прынятыя змены ў арганізацыі называюць «катастрофай для прадпрымальнікаў».

У Нацбанку ўдакладняюць, што праект пастановы абмяркоўваўся з усімі зацікаўленымі бакамі, у тым ліку накіроўваўся ў савет развіцця прадпрымальніцтва.

Нагадаем, пастановай Нацбанка №612 з 1 сакавіка таксама дазволілі фізічным асобам - рэзідэнтам без дазволу Нацбанка адкрываць бягучыя банкаўскія рахункі ў замежных банках і пералічваць на іх грашовыя сродкі. З іншых змен - юрыдычным асобам-рэзідэнтам і індывідуальным прадпрымальнікам з 1 сакавіка дадзенае права праводзіць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, без дазволу Нацбанка. Да такіх аперацый, напрыклад, адносяцца: набыццё ў нерэзiдэнта каштоўных папер, купля нерухомасці за межамі Беларусі. Цяпер гэтыя аперацыі ажыццяўляюцца ў рэгістрацыйным парадку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках