У Беларусі шосты раз за два месяцы падаражэе бензін
4- 30.03.2019, 18:04
- 15,390
Ужо з 31 сакавіка кошт аўтамабільнага паліва зноў вырасце.
З 31 сакавіка ў Беларусі зноў змяняецца раздробны кошт аўтамабільнага паліва. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
Раздробны кошт дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. З 31 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 49 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 60 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 81 капейку, ДТ - 1 рубель 60 капеек.
- З пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 14,3%, а раздробны кошт маторнага паліва за гэты перыяд павялічаны ў сярэднім на 3,25%, што не кампенсавала росту выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны, - праінфармавалі ў «Белнафтахіме».
Ва ўстанове адзначылі, што змяненне коштаў «не звязана з нядаўнім змяненнем акцызаў». Рост акцызаў для НПЗ кампенсаваў падвышэнне аптовага кошту паліва. Асноўную вагу затрат ад павелічэння акцызаў нясуць арганізацыі, якія рэалізуюць паліва, у сувязі з чым у сістэме нафтапрадуктазабеспячэння вядзецца пошук дадатковых рэзерваў прыбытковасці. На спажыўцоў гэтая фінансавая нагрузка не перакладаецца.
Гэта шостае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе. Апошні раз кошт паліва змяніўся 24 сакавіка: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2018 годзе кошт паліва мяняўся 27 разоў (у асноўным павялічваліся на капейку. - Заўвага.), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ за набыццё вуглевадароднай сыравіны».
Як у інтэрв'ю сайту Charter97.org 21 сакавіка заяўляў эканаміст Леў Марголін, бензін у Беларусі падаражэе як мінімум на траціну.