2 траўня 2024, Чацвер, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка: РФ у Менску адмовілася ад абмену асуджаных расейцаў на ўкраінскіх палітвязняў

5
Герашчанка: РФ у Менску адмовілася ад абмену асуджаных расейцаў на ўкраінскіх палітвязняў
ІРЫНА ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

РФ адмовілася абменьваць сваіх грамадзян на ўкраінскіх палітвязняў як у шырокім фармаце, так і ў вузкім.

Прадстаўнікі Расеі ў трохбаковай кантактнай групе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе адмаўляюцца абмяркоўваць пытанні абмену асуджаных ва Украіне расейцаў на ўкраінскіх палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў Расеі. Пра гэта паводле вынікаў пасяджэння ў Менску 27 сакавіка паведаміла ў Facebook першая віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады, прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе кантактнай групы Ірына Герашчанка, паведамляе gordonua.com.

Яна адзначыла, што прадстаўнік РФ Барыс Грызлоў на пасяджэнні пазбягаў абмеркавання пытання вызвалення 24 украінскіх вайсковых маракоў, захопленых у лістападзе 2018 года.

«РФ таксама катэгарычна адмовілася абмяркоўваць пытанне вызвалення асуджаных расейцаў [у абмен] на палітвязняў Крамля як у фармаце 25 на 25, так і ў вузкім фармаце. Мы прапаноўвалі неадкладна перадаць нам хворага Паўла Грыба, пажылога Аляксея Сізановіча і Уладзіміра Балуха ў абмен на расейцаў [ Аляксея] Седзікова і [Вячаслава] Высоцкага. Прадстаўнікі РФ чарговым разам адмовіліся ад сваіх грамадзян і паўтарылі мантру пра «ўнутраны канфлікт» і што «Кіеў павінен дамаўляцца з Луганскам і Данецкам», - заявіла палітык.

У канцы лютага 2019 года ўкраінскі амбудсмэн Людміла Дзянісава паведаміла ў Facebook, што ў пенітэнцыярных установах анэксаванага Крыма акупанты ўтрымліваюць 34 украінскіх палітвязняў, яшчэ 35 украінцаў знаходзяцца пад вартай у РФ.

13 сакавіка прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Яўген Марчук заяўляў, што Расея ў Менску адмаўляецца абмяркоўваць абмен асуджаных расейцаў на ўкраінскіх палітвязняў, а таксама вызваленне захопленых у лістападзе 2018 года ўкраінскіх вайсковых маракоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках