2 траўня 2024, Чацвер, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лічба дня: колькі грошай Лукашэнка «ўтапіў» у калгасах

38
Лічба дня: колькі грошай Лукашэнка «ўтапіў» у калгасах
Фото: tut.by

Стратнасць многіх калгасаў назіраецца ўсе гады кіравання дыктатара.

У Шклоўскім раёне дыктатар зноў нагадаў пра стратныя гаспадаркі. З ягоных слоў, у краіне сёння 20-25% «слабых гаспадарак», без якіх мы можам абысціся ў вытворчым плане. Паводле звестак Белстата за студзень 2019-га, стратнымі з'яўляюцца 13,7% сельскагаспадарчых арганізацый з дзяржпадтрымкай і 55,9% якія не маюць такой, піша «Салiдарнасць».

Скандал на ферме ў «Сліж», а таксама вышэйзгаданая статыстыка прымушае лішні раз згадаць, колькі дзяржава гадамі ўкладвае ў сельскую гаспадарку. Працытуем студзеньскі артыкул эканаміста Леаніда Злотнікава ў «Эканамічнай газеце»:

- За апошнія 20 гадоў у развіццё сельскай гаспадаркі ўкладзена блізу $50 млрд - больш, чым у любую іншую галіну нацыянальнай гаспадаркі. Але хранічная стратнасць многіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў назіраецца практычна ўсе гады незалежнасці Беларусі. Усе гэтыя гады яны працягваюць існаваць дзякуючы «дараванню» запазычанняў: іх «спісанню» інфляцыяй (за гады незалежнасці цэны ў Беларусі выраслі ў мільярд раз!), спонсарскай дапамогі прадпрыемстваў іншых галін і арганізацый, пералічэнню іх на іншыя суб'екты гаспадарання.

Напрыклад, у 2017-2018 гг. на бюджэты мясцовых органаў улады пералічылі запазычанасці АПК на $1 млрд.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках