2 траўня 2024, Чацвер, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканская авіякампанія Interjet прыпыніла палёты 15 самалётаў Сухога

3
Мексіканская авіякампанія Interjet прыпыніла палёты 15 самалётаў Сухога

Раней ад расейскіх самалётаў адмовілася ірландская авіякампанія CityJet і мае намер вярнуць іх Расеі.

Мексіканская авіякампанія Interjet прыпыніла палёты 15 з 22 расейскіх самалётаў Sukhoi Superjet 100, якія належаць ёй. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на партал FlightGlobal.

Частка самалётаў была пераведзеная на захоўванне яшчэ ў 2018 годзе. Паводле інфармацыі выдання, рухавікі самалётаў выйшлі з ладу, а мексіканская авіякампанія не плаціць за іх рамонт. Паведамляецца, што Interjet хоча вярнуць Sukhoi Superjet 100 іх вытворцу АТ «Грамадзянскія самалёты Сухога». Перамовы паміж кампаніямі нібыта знаходзяцца ў тупіку. Афіцыйны прадстаўнік Сухога заявіў, што супрацоўніцтва з Interjet працягваецца.

У лютым гэтага года СМІ паведамілі пра тое, што Ірландская CityJet - адзіная еўрапейская авіякампанія, якая эксплуатуе расейскія самалёты Sukhoi Superjet 100, адмовілася ад іх выкарыстання і мае намер вярнуць Расеі.

Цяпер Расея вырабляе пасажырскія лайнеры Sukhoi Superjet 100. Перавозчыкі скардзяцца, што эксплуатацыя самалёта абцяжараная праз нізкі налёт. У 2017 годзе ў Расеі самалёты гэтага тыпу лёталі ў сярэднім 3,3 гадзіны ў дзень у параўнанні амаль з 10 гадзінамі у канкурэнтаў. Такі налёт робіць эксплуатацыю самалёта практычна немагчымай па мадэлі лоукост-перавозчыкаў.

У 2011-2017 гадах было выпушчана 156 SSJ-100. Іх найбуйнейшы пакупнік «Аэрафлот» (35 самалётаў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках