2 траўня 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прыняў законапраект пра барацьбу з пластыкавымі адходамі

5
Еўрапарламент прыняў законапраект пра барацьбу з пластыкавымі адходамі

З 2021 года ў ЕЗ будзе забаронена выкарыстанне пластыкавага посуду, ватных касметычных палачак і саломінак для піцця.

Еўрапарламент у сераду, 27 сакавіка, ухваліў законапраект, накіраваны на скарачэнне смецця з пластыка. Ён уваходзіць у дзеянне пасля адабрэння Еўрапейскай радай. Бо прадстаўнікі Еўрапейскага парламента і краін ЕЗ у снежні мінулага года ўзгаднілі дэталі законапраекта, чакаецца, што пры яго разглядзе Еўрапейскай радай не ўзнікне пярэчанняў, паведамляе DW.

Так, з 2021 года ў Еўразвязе будзе забаронена выкарыстанне аднаразовых вырабаў – між іншым, пластыкавага посуду, ватных касметычных палачак, саломінак для піцця, - якія могуць вырабляцца з іншых матэрыялаў. З 2024 года пластыкавыя бутэлькі будуць прадаваць толькі з прымацаванымі да іх вечкамі.

Выкарыстанне вырабаў з пластыка, у якіх пакуль няма экалагічнай альтэрнатывы, напрыклад, пластыкавых шклянак і упаковак для прадуктаў харчавання, павінна быць абмежавана. Згодна з законапраектам, краіны ЕЗ павінны самастойна прыняць захады ў гэтай сувязі.

Акрамя таго, шэраг аднаразовых прадуктаў, якія змяшчаюць нейкую колькасць пластыка, - між іншым, вільготныя сурвэткі, жаночыя гігіенічныя пракладкі - у абавязковым парадку на ўпакоўцы будуць суправаджацца ўказаннямі аб негатыўным уздзеянні на навакольнае асяроддзе.

ЕЗ: больш за 30 кг пластыкавых адходаў на чалавека

Законапраект таксама загадвае павелічэнне квоты па падзелу смецця. Да 2025 года не менш 77 адсоткаў пластыкавых бутэлек павінны быць утылізавываныя разам з пластыкавым смеццем, да 2030 года гэты паказчык узрасце да 90 працэнтаў. Акрамя таго, пластыкавыя бутэлькі з 2025 года павінны як мінімум на 25 адсоткаў складацца з другаснай сыравіны, да 2030 года - на 30 адсоткаў.

Паводле звестак Еўракамісіі, у год у Еўропе ў сярэднім на аднаго жыхара прыпадае 31,1 кг пластыкавых адходаў, у Нямеччыне - 37,4 кг. У сярэднім у ЕЗ каля траціны пластыкавага смецця падлягае другаснай перапрацоўцы, астатнія адходы экспартуюцца. На долю пластыка выпадае 85 адсоткаў усяго смецця ў сусветным акіяне, з іх палову складаюць аднаразавыя пластыкавыя вырабы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках