2 траўня 2024, Чацвер, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ зноў адмовіўся прызнаць юрысдыкцыю Ізраіля над Галанамі

ЕЗ зноў адмовіўся прызнаць юрысдыкцыю Ізраіля над Галанамі

Пазіцыя ЕЗ што да статусу Галанскіх вышынь застаецца нязменнай, заявіла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.

Пасля прызнання прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам суверэнітэту Ізраіля над Галанскімі вышынямі Еўрапейскі Звяз падкрэсліў, што не збіраецца прымаць аналагічнае рашэнне. «Пазіцыя ЕЗ што да статусу Галанскіх вышынь не змянілася», - заявіла ў сераду, 27 сакавіка, вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, паведамляе DW.

У адпаведнасці з міжнародным правам і рэзалюцыямі Рады Бяспекі ААН «Еўрапейскі Звяз не прызнае суверэнітэту Ізраіля над акупаванымі Галанскімі вышынямі», падкрэсліла яна.

Трамп прызнаў Галанскія вышыні ізраільскай тэрыторыяй

25 сакавіка Трамп фармальна прызнаў суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, што былі анэксаваныя ў 1981 годзе ў Сірыі. Адпаведную дэкларацыю ён падпісаў у прысутнасці ізраільскага прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, які наведаў з візітам Белы дом незадоўга да выбараў у Кнэсет, прызначаных на 9 красавіка.

Пра свой намер прызнаць суверэнітэт над Галанамі Трамп абвясціў яшчэ 21 сакавіка. Ініцыятыву амерыканскага прэзідэнта асудзілі Еўразвяз, Ліга арабскіх дзяржаў, Турцыя, Сірыя і Іран. Расея выказала надзею на тое, што заява кіраўніка Белага дома ў Галанах застанецца на ўзроўні заклікаў.

Прыналежнасць стратэгічна важных Галанскіх вышынь ужо на працягу многіх дзесяцігоддзяў належыць да ліку найбольш спрэчных пытанняў у бесперапынным канфлікце на Блізкім Усходзе. Ізраіль падчас вайны 1967 года захапіў большую частку гэтага рэгіёну і ў 1981 годзе анексаваў яго. У адпаведнасці з нормамі міжнароднага права анэксаваныя раёны Галанскіх вышынь застаюцца сірыйскай тэрыторыяй, акупаванай Ізраілем.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках