2 траўня 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп запатрабаваў ад Расеі «прыбрацца з Венесуэлы»

29
Трамп запатрабаваў ад Расеі «прыбрацца з Венесуэлы»
ФОТА: JIM LO SCALZO/EPA

Са слоў прэзідэнта ЗША, для таго каб «прыбраць Расею з Венесуэлы», дапушчальныя любыя захады.

Расея павінна пакінуць Венесуэлу, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп журналістам падчас сустрэчы з жонкай Хуана Гуайдо, якога Вашынгтон прызнаў часовым прэзідэнтам Венесуэлы, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Расея павінна прыбрацца», - сказаў прэзідэнт ЗША. На пытанне, як гэтага дамагчыся, Трамп адказаў: «Паглядзім. Усе спосабы дапушчальныя».

Раней віцэ-прэзідэнт Майк Пенс заявіў, што ЗША разглядаюць прыбыццё ў Венесуэлу расейскіх вайсковых самалётаў як «непажаданую правакацыю». «Мы заклікаем Расею спыніць усю дапамогу рэжыму Мадура і падтрымаць Хуана Гуайдо», - сказаў ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках