19 красавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія спецслужбы атрымаюць доступ да тэхнікі, падлучанай да інтэрнэту

21
Расейскія спецслужбы атрымаюць доступ да тэхнікі, падлучанай да інтэрнэту

Доступ павінны будуць падаваць пастаўшчыкі бытавой тэхнікі.

Урад абавяжа пастаўшчыкоў бытавой тэхнікі з выхадам у інтэрнэт падаваць доступ да звестак, якія захоўваюцца ў прыладах, спэцслужбам. Такое палажэнне змяшчаецца ў канцэпцыі развіцця ў Расеі інтэрнэту рэчаў, ухваліць якую плануе міністэрства лічбавага развіцця краіны, паведамляе «Радио Свобода».

Праект абавязвае ўдзельнікаў рынку падключаць разумныя прылады да сістэмы маніторынгу звестак для сілавых структур СОРМ, каб праваахоўныя органы мелі доступ да інфармацыі з платформаў. Акрамя таго, улады прапануюць стварыць закрытую сетку разумных прылад, якія працуюць на расейскім рынку. Кожная прылада і пункт доступу да яе павінны будуць ідэнтыфікавацца дзяржавай, выкарыстанне тэхнікі без ідэнтыфікатараў павінна быць абмежаванае.

Разумныя прылады ўважаюцца адным з найважнейшых пунктаў росту ў IT-тэхналогіях, паводле звестак кампаніі Gartner, у 2019 годзе да сеткі будуць падлучаныя 14,2 мільярда разумных прылад, а ў 2025-м - ужо 25 мільярдаў.

Расейскі рынак інтэрнэту рэчаў (IoT) будзе расці ў сярэднім на 7-8 працэнтаў у год, а сукупны аб'ём можа перавысіць 80 мільярдаў рублёў да 2020 года, цытуе даследаванне Schneider Electric агенцтва «Прайм».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках