2 траўня 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: ЕЗ можа перанесці Brexit да 31 сакавіка 2020 года

The Guardian: ЕЗ можа перанесці Brexit да 31 сакавіка 2020 года

Brexit быў запланаваны на 29 сакавіка 2019 года.

ЕЗ можа прапанаваць Вялікай Брытаніі перанесці Brexit да 31 сакавіка 2020 года, калі прэм'ер-міністр Тэрэзе Мэй не здолее прыехаць у Брусэль, не ратыфікаваўшы прапанаваную ёю ўгоду з ЕЗ, паведамляе The Guardian (пераклад - «Новое время»), спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Інсайдэры распавялі, што прапанова аб пераносе Brexit і раней змяшчалася ва ўнутраных дакументах Еўразвязу, аднак Мэй сама не агучыла магчымасць такога сцэнару.

Такі перанос даты зможа гарантаваць тое, што ў брытанскага ўрада не будзе магчымасці «ўмешвацца ў доўгатэрміновыя планы ЕЗ, уключаючы пытанні, звязаныя з бюджэтам».

«Гэта абараніла б нашу працу цягам гэтага года і, фактычна, дазволіла б нам вярнуцца да яе ў пачатку наступнага года», - заявіў адзін з брусэльскіх чыноўнікаў.

Паводле ягоных слоў, «прадстаўленне больш доўгага тэрміну, чым гэты, можа прывесці да злоўжыванняў з боку Вялікай Брытаніі».

«Мы бачылі, як прыхільнікі Brexit спрабавалі застацца і ствараць праблемы. Так што такі тэрмін - гэта не дрэнная ідэя», - сказаў прадстаўнік ЕЗ.

Раней Еўразвяз прыняў пастанову аб пераносе Brexit на 22 траўня, калі на наступным тыдні парламент Вялікай Брытаніі ўхваліць двухбаковую ўгоду.

Нагадаем, што Мэй папрасіла кіраўніка Еўрапейскай рады адкласці Brexit да 30 чэрвеня.

12 сакавіка парламент Брытаніі другім разам прагаласаваў супраць пагаднення аб умовах выхаду з Еўрапейскага Звязу. На наступны дзень брытанскія дэпутаты не падтрымалі выхад краіны з Еўразвязу без пагаднення. 14 сакавіка брытанскі парламент падтрымаў перанос Brexit на больш позні тэрмін.

Канчатковы выхад Вялікай Брытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага пачынаецца 21-месячны пераходны перыяд - да канца 2020 года. Пераходны перыяд можа быць падоўжаны толькі адзін раз, аднак пакуль невядома, якой можа быць яго максімальная працягласць.

23 чэрвеня 2016 года брытанцы на рэферэндуме сказалі «не» захаванню чаленства Вялікай Брытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу. За выхад краіны з ЕЗ прагаласавалі 52% выбаршчыкаў, супраць - 48%. Шатландыя і Паўночная Ірландыя у асноўным прагаласавалі за захаванне чаленства Злучанага Каралеўства ў ЕЗ, а Уэльс і Англія падтрымалі Brexit.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках