2 траўня 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны запатрабавала ад РФ спыніць пераслед крымскіх татараў

МЗС Украіны запатрабавала ад РФ спыніць пераслед крымскіх татараў

У анэксаваным Крыме расейскія сілавікі затрымалі 20 крымскіх татараў.

Міністэрства замежных спраў Украіны патрабуе ад Расеі спыніць пераслед крымскіх татараў у анэксаваным ёю Крыме. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміла спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Кацярына Зелянко, піша «Гордон».

«Прадаўжаюцца парушэнні правоў чалавека ў акупаваным Крыме з незаконнымі начнымі ператрусамі і затрыманнямі ў дзясятках дамоў мірных крымскіх татараў. Мы патрабуем, каб Расея спыніла гэтыя незаконныя і палітычна матываваныя пераследы», - падкрэсліла Зелянко.

Агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-службу ФСБ РФ сёння паведаміла, што сілавікі праводзяць ператрусы ў падазраваных ва ўдзеле ў «Хізб ут-Тахрыр». Пазней стала вядома пра 20 затрыманых.

Арганізацыя «Крымская салідарнасць» паведаміла, што некаторым татарам падчас ператрусу падкінулі забароненую літаратуру.

Расея анэксавала Крым пасля сілавой блакады ўкраінскіх вайсковых частак і незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

Пасля анэксіі Крыма, паводле звестак праваабаронцаў міжнароднай арганізацыі Human Rights Watch, сітуацыя з правамі чалавека на паўвостраве значна пагоршылася. На розных падставах, уключаючы барацьбу з экстрэмізмам, улады пераследуюць людзей, якія асмельваюцца адкрыта крытыкаваць дзеянні Расеі на паўвостраве, асабліва - крымскіх татараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках