2 траўня 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія наведаў Лукашэнка, распачалі справы

35
На кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія наведаў Лукашэнка, распачалі справы

Паведамляецца пра прычыненне шкоды ў асабліва значнай суме службовымі асобамі «Амкадор-Шклоў» і «Купалаўскае».

Управа Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу аб фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб адкрытага акцыянернага таварыства «Амкадор-Шклоў» і таварыства з абмежаванай адказнасцю «Купалаўскае» - кіроўная кампанія холдынгу. Пра гэта tut.by паведаміў начальнік управы ДФР КДК Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.

У выніку злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асобаў ААТ «Амкадор-Шклоў» была прычыненая шкода ў асабліва значнай суме. Яна пакуль не абвяшчаецца. Хоць паводле гэтага артыкула асабліва значнай шкодай уважаецца сума ад тысячы базавых адзінак і вышэй (ад 25 500 рублёў).

«Падчас праверкі, якая праводзіцца супольна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, і падчас папярэдняга расследавання будзе дадзеная прававая ацэнка работы службовых асоб згаданых таварыстваў і органаў дзяржаўнага кіравання, якія не забяспечылі належныя ўмовы гаспадарання і вытворчай дысцыпліны, што прывяло да фактаў бескантрольнасці і безгаспадарчасці», - адзначыў Аляксандр Шаройкін.

Нагадаем, 26 сакавіка Лукашэнка наведаў фермы аграхолдынга «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне. Пасля агляду гаспадаркі дыктатар зайшоў у кароўнікі і на мехдвор. Там Лукашэнка застаўся вельмі незадаволены: назваў іх «Асвенцымам», запатрабаваў знайсці вінаватых і разабрацца з працай гаспадаркі. «Вы ўсе хворыя!», «Паглядзі на гэтую скаціну, яна ж уся абас…ная», «Усіх пад нож, усіх да адзінага» - такой была рыторыка дыктатара з чыноўнікамі.

Пасля агляду прадпрыемства Лукашэнка даручыў пакуль зняць з пасад усіх вінаватых, а таксама даручыў старшыні КДК Леаніду Анфімаву распачаць крымінальныя справы.

Сваіх пасадаў у выніку «каровінага Асвенцыма» пазбаўленыя губернатар Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі, старшыня Шклоўскага райвыканкама Васіль Віцюноў і памочнік Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках