2 траўня 2024, Чацвер, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Хто лідаруе ў прэзідэнцкай гонцы ва Украіне

5
Апытанне: Хто лідаруе ў прэзідэнцкай гонцы ва Украіне

Да выбараў засталося менш за тыдзень.

Менш чым за тыдзень да выбараў прэзідэнта Украіны найбольшую падтрымку тых выбаршчыкаў, хто збіраецца прыйсці і прагаласаваць, мае Уладзімір Зяленскі, піша liga.net.

Такія вынікі даследавання прадставіў Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў Соцыс, заснаваны кіраўніком выбарчай кампаніі прэзідэнта Украіны Ігарам Грынівам.

Сярод такіх выбаршчыкаў за шоўмэна гатовыя аддаць галасы 24,6% апытаных.

На другім месцы ў сімпатыях - дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка - 14,8%.

За лідарку партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку гатовыя галасаваць 8,7% рэспандэнтаў: яна на трэцім месцы ў прэзідэнцкай гонцы паводле версіі Соцыс.

Іншыя палітыкі атрымалі наступныя лічбы: Юрый Бойка - 7,9%, Анатоль Грыцэнка - 6,4%, Алег Ляшко - 5,3%. Іншыя кандыдаты набіраюць менш за 4% галасоў.

16,6% апытаных выбаршчыкаў усё яшчэ не вызначыліся і не ведаюць, за каго прагаласуюць.

Вынікі адказаў на пытанне «нават калі цяпер вы яшчэ не вызначыліся са сваім выбарам, да каго з наступных кандыдатаў схіляецеся больш?» сярод тых, хто не вызначыўся:

Апытанне праведзенае з 20 да 25 сакавіка 2019 года сярод 2000 выбаршчыкаў ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя часова акупаваных тэрыторый. Хібнасць не вышэйшая за 2,1%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках