2 траўня 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што даведаліся СМІ пра адпраўку расейскіх вайскоўцаў у Венесуэлу

2
Што даведаліся СМІ пра адпраўку расейскіх вайскоўцаў у Венесуэлу

Расейскі самалёт Іл-62 быў заўважаны яшчэ ў нядзелю ў аэрапорце Каракаса.

У Венесуэле прысутнічаюць расейскія вайскоўцы, пацвердзіла МЗС Расеі. У міністэрстве паведамілі, што вайскоўцы знаходзяцца ў Венесуэле на законных падставах, не ўдакладніўшы, чым яны там займаюцца. Улады ЗША мяркуюць, што ў краіну прыбылі расейскія спецыялісты ў кібербяспецы. Расейская служба ВВС абагульніла інфармацыю СМІ пра расейскіх вайскоўцаў у Венесуэле.

Аб прыбыцці ў аэрапорт Каракаса двух расейскіх вайсковых самалётаў стала вядома ў нядзелю з паведамленняў мясцовых СМІ.

Агенцтва ТАСС са спасылкай на Перуанскія газету El Comercio паведамляла, што ў аэрапорт Каракаса прыляцелі самалёты Ан-124 і Іл-62 з 99 вайскоўцамі і 35 тонамі грузу на борце. Паводле звестак газеты, вайскоўцамі камандуе начальнік галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы генштаба генерал-палкоўнік Васіль Танкашкураў. Па шляху ў Венесуэлу самалёты зрабілі дзве пасадкі - у Дамаску і Дакары, адзначала выданне.

Паводле звестак рэсурсу FlightPix, заўважаны ў Каракасе Іл-62 эксплуатуецца Паветрана-касмічнымі сіламі Расеі, аэрапорт базавання - Самарскі Курумоч.

У панядзелак афіцыйны амерыканскі дзярждэпартамент асудзіў адпраўку вайскоўцаў у Венесуэлу і назваў яе безразважнай эскалацыяй сітуацыі ў краіне.

Эканоміка Венесуэлы перажывае шосты запар год эканамічнага спаду. З інфляцыяй звыш мільёна адсоткаў Венесуэла летась заняла месца ў гісторыі побач з Веймарскай рэспублікай 1920-х гадоў і Зімбабвэ 2000-х.

У студзені лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам краіны. ЗША і многія іншыя краіны больш не прызнаюць легітымнасць Нікаласа Мадуры і падтрымліваюць Гуайдо.

У сакавіку ў краіне пачаліся адключэння электрычнасці.

Урад ЗША мяркуе, што ў ліку вайскоўцаў, якія прыбылі ў Венесуэлу, ёсць спецыялісты ў кібербяспецы, паведаміла ў аўторак вечарам са спасылкай на крыніцу агенцтва Рэйтэр. Амерыканскія ўлады, паводле звестак агенцтва, мяркуюць, што галоўная задача Масквы - дапамагчы Нікаласу Мадуру ўтрымацца ва ўладзе.

Супраць прысутнасці ў Венесуэле расейскіх вайскоўцаў выступіла і Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў. «Генеральны сакратарыят адхіляе нядаўняе вайсковае пранікненне Расеі на тэрыторыю Венесуэлы, якое не было дазволенае Нацыянальнай асамблеяй, як таго патрабуе канстытуцыя Венесуэлы», - гаварылася ў заяве ААД.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава ўвечары ў аўторак пацвердзіла, што ў Венесуэле знаходзяцца расейскія вайскоўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках