2 траўня 2024, Чацвер, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Наваполацку завод дыміць ужо тыдзень так, што цяжка дыхаць»

10
«У Наваполацку завод дыміць ужо тыдзень так, што цяжка дыхаць»
ФОТА: «ВЕСТНИК «НАФТАНА»

Жыхары Наваполацка асцерагаюцца факела і дыму на «Паліміры».

Чытачы tut.by турбуюцца і шлюць нам фота і відэа адкрытага полымя і чорнага густога дыму з факельнай сістэмы наваполацкага хімічнага завода «Палімір» ААТ «Нафтан». Гараджане пішуць, што ў горадзе няма чым дыхаць, а выгляд паходні палохае. На прадпрыемстве запэўніваюць: нічога небяспечнага для экалогіі няма.

«У Наваполацку завод дыміць ужо тыдзень так, што цяжка дыхаць, пагаршаецца самаадчуванне. Людзі ў жаху проста», - пішуць нашы чытачы.

Сітуацыю актыўна абмяркоўваюць у пабліку «Скарга. Наваполацк». Адны абураюцца: «Смурод стаіць нават у Полацку на вуліцы Кульнева, вечарам пры заходнім ветры. Жыхарам двух гарадоў за шкоднасць кожны месяц павінны плаціць».

Іншыя кажуць, што такі выгляд трубы «Паліміру» - ужо даўно традыцыйная з'ява для Наваполацка.

Трэція жартуюць: «Давайце абвесцім конкурс! На найлепшае фота факела».

Сітуацыю пракаментаваў газеце «Вестник «Нафтана» намеснік галоўнага інжынера завода «Палімір» Васіль Бураўцаў. З ягоных слоў, сталая работа паходні – неабходны захад.

- У сакавіку ідуць працы аднаўлення ад пажару ў 2016 годзе цэха №104 вытворчасці «Поліэтылен». У гэты час факельная сістэма завода функцыянуе пры падвышаных нагрузках, з дымным гарэннем. Такі рэжым працы прадугледжаны тэхналагічным рэгламентам.

Як растлумачыў спецыяліст, факельная сістэма працуе бесперапынна. А прызначаная яна для спальвання выбухованебяспечных газаў, паступленне якіх у атмасферу можа прывесці да выбуху і пажару на прадпрыемстве. Факельныя ўстаноўкі пераводзяць шкодныя рэчывы ў менш небяспечныя. Напрыклад, угарны газ - у вуглякіслы, які ўтрымліваецца і ў паветры.

- Факельную сістэму «Паліміру» можна з упэўненасцю назваць прыродаахоўным аб'ектам. Сёння ў свеце не існуе больш эфектыўных сістэм гарантавання бяспечнай эксплуатацыі буйных хімічных і нафтахімічных вытворчасцяў, - сцвярджае Васіль Бураўцаў.

На мяжы санітарнаабароннай зоны заводу «Палімір» ААТ «Нафтан» правялі лабараторны кантроль якасці паветра. Вынікі даследавання не выявілі перавышэнняў гігіенічных нарматываў.

- Праца завадской факельнай сістэмы не прычыняе значнага шкоднага ўздзеяння на экалагічную абстаноўку ў Наваполацку і найбліжэйшых раёнах. Мадэльныя разлікі рассейвання забруджвальных рэчываў паказваюць, што ўзровень максімальных прыземных канцэнтрацый на мяжы санітарнай абароннай зоны заводу «Палімір» складае не больш за 0,52 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі для населеных пунктаў, - паведаміў галоўны інжынер.

ПАЖАР НА «ПАЛІМІРЫ» Ў 2016 ГОДЗЕ

Нагадаем, 18 чэрвеня 2016 года ў цэху №104 на «Паліміры» адбыўся маштабны пажар. Ліквідаваць яго ўдалося толькі на трэці дзень, 20 чэрвеня, намаганнямі 200 чалавек.

Па факце ўзгарання заводзілі крымінальную справу за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула ўзнікненне пажару і прычыненне шкоды ў значнай суме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках