2 траўня 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава выклікалі ў міліцыю

Гарадзенскага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава выклікалі ў міліцыю
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: БАЖ

Супраць яго цягам апошняга паўгода ўжо некалькі разоў былі распачатыя адміністрацыйныя справы.

Гарадзенскі журналіст-фрылансер Алесь Дзянісаў 26 сакавіка атрымаў позву, адпаведна з якой яму неабходна з'явіцца ў Шчучынскі раённы аддзел унутраных спраў, паведамляе сайт baj.by.

Cтарэйшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Шчучынскага РАУС Сяргей Матукевіч выклікае Дзянісава для апытання 1 красавіка а 10 гадзіне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, журналіст з асабістых прычын у гэты дзень не зможа прыехаць у Шчучын.

Супраць Аляксандра Дзянісава цягам апошняга паўгода ўжо некалькі разоў былі распачатыя адміністрацыйныя справы.

2 лістапада 2018 г суд Кастрычніцкага раёна Гародні прысудзіў журналіста-фрылансера да штрафу сумай 25 базавых адзінак за нібыта распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт.17:11 КаАП). А 1 лютага 2019 года яго разам з журналістам Аляксандрам Кіркевічам на пастанову суда Ленінскага раёна Гародні прызналі вінаватым у «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (ч.2 арт.22.9 КаАП) і аштрафавалі на 30 базавых адзінак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках