2 траўня 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі згубіліся «скрэпы»

24
У Расеі згубіліся «скрэпы»

Расейскае грамадства раздробненае.

У расейцаў няма агульных каштоўнасцяў, якія маглі б кансалідаваць значныя групы грамадзян, высветлілі сацыёлагі даследчай групы ЦЫРКОН, піша finanz.ru.

«Грамадства вельмі фрагментаванае паводле каштоўнасцяў», і яны не змогуць «стаць тымі скрэпамі», якія здольныя аб'ядноўваць, гаворыцца ў даследаванні, прысвечаным «каштоўнаснай салідарнасці».

Падчас апытання тры чвэрці грамадзян заявілі аб тым, што гатовыя «аб'ядноўвацца для супольных дзеянняў з іншымі людзьмі, калі іх ідэі і інтарэсы супадаюць». Галоўным супольным дзеяннем, у якім выявілася гэтая гатоўнасць у апошнія два-тры гады, выявіліся прэзідэнцкія і думскія выбары, якія назвалі 48% апытаных.

На суботнікі пайшлі 26%, бязвыплатную дапамогу людзям у цяжкай сітуацыі надалі 9%. На мітынгі выйшлі 2%, і столькі ж залучаліся ў працу грамадскіх арганізацый. Не ўспрымаецца большасцю як аснова магчымай кансалідацыі і рэлігія, піша «Коммерсантъ».

Пры гэтым грамадзяне, якія маюць пэўныя каштоўнасці, могуць не заўсёды іх прытрымлівацца. Так, сярод рэспандэнтаў, якія маюць ліберальныя арыенціры, 37% выступаюць за забарону абортаў, а 19% - за забарону ўсынаўлення дзяцей замежнікамі. Таму групы з несупярэчным наборам каштоўнасцяў «вельмі маленькія - 3-4%, канстатуе кіраўнік ЦЫРКОНА Ігар Задорын. Каштоўнасцяў, паводле якіх можа быць грамадскі кансенсус, вельмі няшмат: здароўе (76%) і сямейнае шчасце (62%), пералічвае ён. «Свабоду і незалежнасць» за асабліва важныя каштоўнасці ўважаюць толькі 38% грамадзян, «любоў да радзімы» - 18%.

Такі стан грамадства стварае сур'ёзныя электаральныя праблемы для палітыкаў, мяркуюць у ЦЫРКОНЕ. Арыентацыя на выразныя ідэалагічныя пазіцыі гарантуе толькі 3-4% пэўнага электарату, што змушае да папулізму некаторых палітыкаў, каб атрымаць хоць колькі-небудзь значныя электаральныя аб'ёмы, тлумачыць Задорын. Некалі вялікія грамадскія ўтварэнні распаліся на маленькія: замест «пенсіянераў» з'явіліся дзесяць тыпаў пенсіянераў, замест «бюджэтнікаў» - дзесяць тыпаў бюджэтнікаў, адзначае ён.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках