2 траўня 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканаўца абавязкаў прэм'ера Алжыра запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта

Выканаўца абавязкаў прэм'ера Алжыра запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта
АХМЕД УЯХ’Я
ФОТА: REUTERS

У вайсковых колах гучаць заклікі задзейнічаць параграф канстытуцыі, які дазваляе абвясціць пасаду прэзідэнта вакантнай.

Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Алжыра Ахмед Уях’я запатрабаваў адстаўкі 82-гадовага прэзідэнта краіны Абдэльазіза Бутэфлікі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду, 27 сакавіка, заяве цэнтрысцкага «Нацыянальнага дэмакратычнага аб'яднання», сябрам якога з'яўляецца Уях’я, паведамляе dw.com.

Кіраўнік дзяржавы павінен адкрыць шлях для пераходнага працэсу, упэўнены Ахмед Уях’я. «Мы дзякуем Абдэльазізу Бутэфліку за ўсё, што ён зрабіў для краіны», - дадаў палітык.

Пра тое, што прыйшоў час задзейнічаць артыкул 102 канстытуцыі, яшчэ 26 сакавіка заяўляў кіраўнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Алжыра генерал-лейтэнант Ахмед Гаед Салах. Гэты параграф Асноўнага закона дазваляе канстытуцыйнай радзе краіны абвясціць пасаду прэзідэнта вакантнай, калі кіраўнік дзяржавы няздольны выконваць свае абавязкі.

Найбуйнейшыя пратэсты з часоў «арабскай вясны»

Ахмед Уях’я быў адпраўлены ў адстаўку 11 сакавіка. Ён прадаўжае выконваць свае абавязкі да фармавання новага кабінета. На яго месца Бутэфліка ўжо прызначыў кіраўніка МУС Алжыра Нурэддзіна Бедуі.

У паўночнаафрыканскай краіне некалькі тыдняў прадаўжаюцца найбуйнейшыя з часоў «арабскай вясны» 2011 года пратэсты. Іх удзельнікі выступаюць супраць далейшага знаходжання на пасадзе прэзідэнта 82-гадовага Абдэльазіза Бутэфлікі.

У пачатку сакавіка на вуліцы сталіцы дзяржавы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. У панядзелак, 11 сакавіка, Бутэфліка паабяцаў не вылучаць сваю кандыдатуру на пяты тэрмін. Пры гэтым ён, аднак, абвясціў аб пераносе на больш позні тэрмін прэзідэнцкіх выбараў, першапачаткова прызначаных на 18 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках