2 траўня 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Красоўская: Спадзяюся, найбліжэйшым часам будзем жыць у вольнай Беларусі

7
Ірына Красоўская: Спадзяюся, найбліжэйшым часам будзем жыць у вольнай Беларусі
ІРЫНА КРАСОЎСКАЯ

Лідарка грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» узнагароджаная медалём Беларускай Народнай Рэспублікі.

Падчас выступу на цырымоніі ўручэння прэміі ў Вашынгтоне, удава выкрадзенага ў Беларусі бізнэсоўца і грамадскага дзеяча Ірына Красоўская заявіла:

- Для мяне вялікі гонар атрымаць гэты медаль. Я сталa змагаркай за свабоду не наўмысна і ведаю дакладны дзень, калі гэта здарылася: 16 верасня 1999 года. Я пачала змагацца за свайго мужа, за сваю сям'ю, за сябе - і затым зразумела, што нічога не зменіцца, пакуль у нас не будзе свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, таму я пачала змагацца за Беларусь.

Гэты медаль не толькі для мяне. Гэта ўзнагарода ўсім людзям, якія былі і ёсць са мной усе гэтыя гады.

- Гэты медаль тым, хто загінуў у спрабе стварыць новую Беларусь - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, Юрыя Захаранкі.

- Гэты медаль для маёй сям'і, якая для мяне заўсёды найлепшая падтрымка.

- Гэта таксама для Святланы Завадскай, Вольгі Завадскай, Таццяны Клімавай, Людмілы Карпенкі, з якімі мы пастукаліся ва ўсе магчымыя дзверы ў свеце, спрабуючы знайсці праўду і справядлівасць.

- Гэта для маіх сяброў у «Хартыі-97».

- Гэта для Беларускага свабоднага тэатра.

- Гэта для ўсіх нашых прыхільнікаў унутры і за межамі Беларусі.

- Гэта для ўсіх маіх сяброў тут, у ЗША, якія зрабілі магчымым атрыманне мной гэтага медаля.

- І, вядома, гэта для Бруса Джэксана, які быў са мной усе гэтыя гады (што нялёгка).

Гэты медаль быў для мяне нечаканасцю, але я вельмі рада яго атрымаць. Цяпер я адчуваю сябе абавязанай зрабіць яшчэ больш для дэмакратыі ў Беларусі. Я ўпэўненая, што аднойчы мы будзем жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Спадзяюся, гэта адбудзецца найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках