2 траўня 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Праз рахункі Swedbank у Літве маглі паступаць сродкі Полу Манафорту

СМІ: Праз рахункі Swedbank у Літве маглі паступаць сродкі Полу Манафорту

Сродкі накіроўваліся кампанію, якая фігуруе ў справе экс-кіраўніка штаба Трампа.

Праз рахунак у літоўскім аддзяленні Swedbank маглі паступаць сродкі падазронага паходжання кампаніі, якую звязваюць з былым кіраўніком выбарчага штаба Дональда Трампа Полам Манафортам, паведаміў у сераду партал 15min.lt, піша Delfi.

Партал сцвярджае, што звесткі, сабраныя ім і швэдскім тэлеканалам SVT, сведчаць пра тое, што мільённыя сродкі накіроўваліся кампаніі, якая фігуруе ў расследаванні аб ухіленні Манафорта ад выплаты падаткаў і ўтойванні рахункаў за мяжой.

Паводле звестак партала, Манафорт у 2012 годзе атрымаў на свой рахунак на Кіпры амаль мільён даляраў ад зарэгістраванай у Злучаным Каралеўстве кампаніі Inlord Sales.

Партал сцвярджае, што на два рахункі Inlord Sales - адзін у Латвіі і адзін у Літве - грошы паступілі з рахунку афшорнай кампаніі Vega Holding, якая дзейнічала ў Літве. Апошнюю звязваюць і з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Паводле інфармацыі SVT, звязаная з П. Манафортам кампанія атрымала ад Vega Holding некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў. Літоўскі рахунак, паводле звестак 15min.lt, мог дзейнічаць у банку Ukio bankas. На гэты конт у 2011 годзе Vega Holding пералічыла 25,2 млн даляраў. 15min.lt сцвярджае, што ў афшорнай кампаніі Vega Holding быў рахунак у літоўскім аддзяленні Swedbank цягам дзесяці гадоў - з 2004 да 2014 года.

Swedbank не каментуе сітуацыю, Банк Літвы (Цэнтабанк) прытрымліваецца пазіцыі аб тым, што ніводная з 50 кампаній, якія згадваюцца ў матэрыялах SVT у якасці магчымых інструментаў адмывання грошай, не былі кліентамі літоўскага падраздзялення Swedbank.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках