2 траўня 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталлю Гарачку-Басалыгу не змаглі аштрафаваць, пратрымаўшы тры дні ў ізалятары

10
Наталлю Гарачку-Басалыгу не змаглі аштрафаваць, пратрымаўшы тры дні ў ізалятары
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывістку 24 сакавіка затрымалі людзі ў цывільным.

У пачатку менскага мітынгу-канцэрту на Дзень Волі 24 сакавіка актывістку Наталлю Гарачку-Басалыгу затрымалі «людзі ў цывільным». Яна знайшлася толькі ў судзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд Цэнтральнага раёна адправіў на дапрацоўку пратакол за «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КаАП) што да Наталлі. Сама яна збіраецца здымаць пабоі.

Паводле сведак-міліцыянтаў, яна «нахабна сябе паводзіла, гучна крычала, навязвала сваю прысутнасць». Але паказанні сведак-міліцыянтаў не супалі з часам званкоў у міліцыю самой затрыманай. Гарачка-Басалыга сама выклікала міліцыю, калі праваахоўнікі адмовіліся размаўляць з ёй па-беларуску, у якасці довадаў у яе таксама захавалася відэа дзеянняў «людзей у цывільным» перад затрыманнем.

Увесь час ад затрымання да суду, як распавяла актывістка, яна была ў ізалятары часовага ўтрымання, адна ў камеры. Там яна абвясціла галадоўку. Са слоў актывісткі, ёй адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу, калі ў яе падняўся ціск.

Са слоў актывісткі, яе затрымлівалі Юрый Аксюта і Ілля Шуневіч, «ганяліся» за ёй, былі ў цывільным адзенні і не прадставіліся.

Калі яе прымалі ў ізалятар, у яе адзначылі гематомы на руках і нагах, хаця на судзе сцвярджалася, што яна сама пайшла ў аўтамабіль «людзей у цывільным». У ізалятары, распавядае актывістка, была таксама 18-гадовая Аляксандра С., якую затрымалі на выходных за тое, што яна ўдарыла помнік «царскага гарадавога» ля галоўнага будынку Міністэрства ўнутраных спраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках