2 траўня 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлопчыку-герою, які дапамог выратаваць сваіх аднакласнікаў, дадуць грамадзянства Італіі

Хлопчыку-герою, які дапамог выратаваць сваіх аднакласнікаў, дадуць грамадзянства Італіі

Матэа Сальвіні паабяцаў даць грамадзянства Рамі Шахату.

Кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні паабяцаў даць грамадзянства 13-гадоваму хлопчыку, які дапамог выратаваць сваіх аднакласнікаў пры спробе выкрадання кіроўцам школьнага аўтобуса.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на ВВС.

Рамі Шахата схаваў тэлефон і паспеў патэлефанаваць у паліцыю і паведаміць аб выкрадальніку. Кіроўца-выкрадальнік забіраў у дзяцей мабільныя тэлефоны.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі аўтобус пад Міланам і вызвалілі 51 дзіця і іх суправаджальнікаў, перш чым кіроўца падпаліў аўтобус.

«Прадставім грамадзянства для Рамі, бо гэта так, быццам ён мой сын, і ён паказаў, што ён разумее каштоўнасці гэтай краіны», - сказаў Сальвіні.

Бацька Рамі эміграваў у Італію з Егіпта ў 2001 годзе, хлопчык нарадзіўся ўжо ў Італіі. Згодна з італійскім заканадаўстве, дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў-імігрантаў, не маюць права на атрыманне грамадзянства, пакуль ім не споўніцца 18 гадоў.

Паводле звестак італійскіх СМІ, на мінулым тыдні Сальвіні не збіраўся рабіць выключэння для Рамі, сказаўшы, што для прыняцця пастановы неабходна праверыць ягоных бацькоў. Але ў аўторак міністр змяніў сваю пазіцыю, заявіўшы, што іміграцыйныя законы «могуць быць пераадоленыя дзеля акта мужнасці».

Іншы хлопчык, Адам Эль-Хамам, які з'яўляецца сынам мараканскіх імігрантаў, таксама дапамог падняць трывогу. Ягоны бацька сказаў, што хлопчыку таксама варта надаць італійскае грамадзянства.

«Адам - чулы хлопчык, і ён быў вельмі засмучаны, што ўсе, нават у школе, кажуць пра Рамі, але не пра яго», - сказаў ён.

Італійскія ўлады не пракаментавалі, ці дадуць Адаму італійскі пашпарт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках