2 траўня 2024, Чацвер, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інгушэціі пачаліся масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з расейскай гвардыяй

У Інгушэціі пачаліся масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з расейскай гвардыяй
ФОТА: ТАСС

У ход пайшлі палкі і крэслы.

У сераду, 27 сакавіка, у сталіцы Інгушэціі Магасе падчас мітынгу супраць змены закона аб рэферэндуме адбыліся масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з Расгвардыяй, паведамляе nv.ua.

Супрацьстаянне ўспыхнула праз спробы сілавікоў ачысціць галоўную плошчу горада ад актывістаў.

Як відаць на відэа з месца падзей, падчас сутыкненняў з расейскімі гвардзейцамі пратэстоўцы выкарыстоўвалі палкі, крэслы і іншыя прадметы, якія трапляліся ім пад рукі.

Як паведамляе тэлеканал «Дождь,» мітынг супраць прыняцця паправак у рэгіянальны закон аб рэферэндуме, у якім узялі ўдзел блізу 50 тысяч мясцовых жыхароў, быў узгоднены ў Магасе на 26 сакавіка, аднак многія пратэстоўцы адмовіліся разыходзіцца, і засталіся на ноч.

У сваю чаргу сілавікі раніцай распачалі некалькі спроб разагнаць актывістаў.

Названыя змены ў рэгіянальны закон мясцовыя ўлады надумалі ўнесці пасля таго, як кіраўнік праваабарончай арганізацыі «МАШР» Магамед Муцольгаў ініцыяваў рэферэндум супраць пагаднення аб перадачы зямель Інгушэціі Чачэніі.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2018 гадоў у Магасе праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць гэтай пастановы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках