2 траўня 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для жодзінцаў увялі прымусовую даніну на «добраўпарадкаванне горада»

14
Для жодзінцаў увялі прымусовую даніну на «добраўпарадкаванне горада»
ЖОДЗІНА. ФОТА З АРХІВА BELTA.BY

Сродкі будуць адлічваць з заробку з сакавіка да снежня.

На сайце Жодзінскага выканкама з'явілася паведамленне аб тым, што гарадскія ўлады падтрымалі ініцыятыву Савета кіраўнікоў арганізацый горада для збору сродкаў на добраўпарадкаванне горада і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, у тым ліку на набыццё медыцынскага абсталявання для Жодзінскай цэнтральнай гарадской лякарні, піша сайт ex-press.by.

Штомесячныя адлічэнні з заробку работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і жыхарамі горада прапануецца рабіць на добраахвотнай аснове з сакавіка да снежня 2019 года.

Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў пастанову ад 15 сакавіка 2019 года №351 «Аб добраахвотным пералічэнні сродкаў»:

- Паважаныя гараджане!

Нашымі з вамі супольнымі намаганнямі ў горадзе ўжо зроблена многае, асабліва ў частцы навядзення парадку і добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый. Прыведзены ў эстэтычны выгляд фасады жылых дамоў, новае жыццё здабыў праспект Леніна, значна ператвораны гарадскі парк культуры і адпачынку і многае іншае. Гэту работу трэба прадоўжыць, асабліва ў кірунку навядзення парадку цяпер у дваровых тэрыторыях. Сабраныя вамі ў гэты перыяд грашовыя сродкі будуць у тым ліку накіраваныя на гэтыя мэты.

Усім вядома, што камфортнае для гараджан жыццё - гэта не толькі прыгожыя і добраўпарадкаваныя вуліцы і праспекты, але і стабільная праца аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, куды мы вымушаны звяртацца штодня. І адна з такіх сфер - медыцынскія ўстановы.

Для таго, каб гараджане маглі атрымліваць якасныя медыцынскія паслугі, таксама зроблена не мала. За кошт гарадскога і абласнога бюджэтаў ужо набыта дарагое медыцынскае абсталяванне, якое дазваляе праводзіць больш сучасныя абследаванні, і нават унікальныя ў сваім родзе аперацыі. Ідзе актыўная праца для ўкаранення сістэмы электроннага рэцэпту, тэлемедыцынскага кансультавання пацыентаў і арганізацыі электроннай чаргі, што ў выніку дазволіць знізіць і ўпарадкаваць плынь наведвальнікаў у медыцынскіх установах.

Паважаныя гараджане! Не заставайцеся ўбаку і цяпер!

Ліст падпісалі старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Заблоцкі, старшыня гарадскога «савета дэпутатаў» Наталля Сушко, старшыня гарадскога Савета кіраўнікоў Віталь Бубелеў і старшыня гарадскога Савета прадпрымальнікаў Аляксандр Будзько.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках