2 траўня 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук заклікаў украінцаў прыйсці на выбары і не галасаваць дзеля смеху

16
Вакарчук заклікаў украінцаў прыйсці на выбары і не галасаваць дзеля смеху
Святаслаў Вакарчук

Украінскі музыка заявіў, што не адмаўляецца ад адказнасці за лёс краіны.

Украінскі музыка Святаслаў Вакарчук заявіў, што на выбарах прэзідэнта Украіны 2019 года трэба галасаваць адказна. Пра гэта ён распавёў падчас відэазвароту да ўкраінцаў, які апублікаваны на старонцы спевака ў сацыяльнай сетцы Facebook, піша tsn.ua.

"Вось і надышоў час, калі мы з вамі павінны выканаць наш грамадзянскі абавязак: прагаласаваць на выбарах прэзідэнта. Адмовіўшыся ад балатавання на вышэйшую пасаду ў дзяржаве, я не адмаўляюся ад уласнай адказнасці за лёс краіны. Я не збіраюся стаяць у баку. Я не маю права маўчаць. Менавіта таму сёння, за некалькі дзён да адкрыцця выбарчых участкаў, дазвольце падзяліцца з вамі тым, як буду галасаваць я", - заявіў ён.

Вакарчук запэўнівае, што будучыню нельга выйграць у латарэю.

"Будучыня - гэта не жарт. Яе здабываюць адважныя і адказныя. Будучыня, як і лёс краіны ў нашых руках. Давайце не падвядзём тых, для каго свабода і годнасць - не пустыя словы, а жаданая мэта, за якую яны аддавалі самае дарагое. Свабода - не авантура, яна патрабуе адказнасці, а не саркастычнай абыякавасці. Змены - не выпадковасць, яны патрабуюць настойлівасці, а не нецярплівасці. І нарэшце, перамога - гэта не персанальная амбіцыя, яна патрабуе надзейнай каманды, а не выпадковых людзей, сабраных праз рэкламу і падман", - растлумачыў артыст.

"Тысячы нашых суайчыннікаў, у тым ліку моладзт, аддавалі сваё жыццё і аддаюць тут і цяпер для таго, каб мы з вамі маглі вольна выбіраць. Памятайце пра гэта", - рэзюмаваў Вакарчук.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках