2 траўня 2024, Чацвер, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта столькі абурэння?

17
Навошта столькі абурэння?
Фота: bymedia

Бо г... Лукашэнку паказвалі не толькі ўчора.

Пасля нарады ў Шклове фатограф Сяргей Гудзілін нагадаў у «Фэйсбуку» Лукашэнку пра падзеі 20-гадовай даўніны:

«Але ж г... прэзідэнта паказвалі не толькі ўчора, але і роўна 20 гадоў таму. Чаму столькі абурэння? Алесь Пушкін «Падарунак прэзідэнту», - напісаў Сяргей Гудзілін.

Нагадаем, што ўчора падчас візіту ў аграхолдынг «Купалаўскае» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Лукашэнка даручыў зняць усіх вінаватых у «незабеспячэнні належных умоў гаспадарання і вытворчай дысцыпліны».

Некалькі чыноўнікаў на месцах былі паніжаныя на пасадах, а старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі быў адпраўлены ў адстаўку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках